Масыма Люонга
аўстралійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Масыма Люонга (па-ангельску: Massimo Luongo; нар. 25 верасьня 1992 году, Сыднэй, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, паўабаронца ангельскага клюбу «Мілўол» і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Нарадзіўся ў Сыднэі. У футбол пачаў гуляць у прыватнай каталіцкай школе. У 2011 годзе падпісаў дамову з ангельскім клюбам «Тотэнгэм Готспур», дзе выступаў за акадэмію клюбу. З 2012 па 2013 гады знаходзіўся ў арэндах у клюбах «Іпсўіч Таўн», а потым «Сўіндан Таўн». Апошні з клюбаў выкупіў правы на гульца 31 жніўня 2013 году. Клюб заплаціў кампэнсацыю «Тотэнгэму» ў памеры 400 тысячаў фунтаў стэрлінгаў.
Міжнародная
Праз сваё паходжаньне Масыма мог выступаць за зборныя Італіі, праз бацьку, і Інданэзіі, праз маці. У 2011 годзе выступаў за моладзевую зборную Аўстраліі, а ў сакавіку 2014 году дэбютаваў за зборную ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору, які скончыўся для аўстралійцаў паразай зь лікам 3:4.
Remove ads
Дасягненьні
Аўстралія:
- Пераможца Кубка Азіі: 2015
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads