Маторская мова

вымерлая ўральская мова From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мато́рская мо́васамадыйская мова ўральскае моўнае сям'і, на якой размаўлялі маторы. За сёньняшнім часам зьяўляецца мёртвай мовай.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...

Была распаўсюджаная ў рэгіёне паўночнае часткі Саянаў, непадалёк ад сучаснае мяжы Расеі з Манголіяй, у прыватнасьці носьбіты маторскае мовы жылі на абшарах ад места Мінусінск (паўднёвы захад Краснаярскага краю Расеі) уздоўж ракі Енісей па возера Байкал.

Remove ads

Кароткі нарыс

Падзялялася на тры дыялекты: уласнаматорскі, тайгійскі, карагаскі (часам разгляданыя як асобныя мовы, між тым, адрозьненьні між дыялектамі не зьяўляюцца істотнымі).

За сёньняшнім часам панятак маторы ўжываецца як альтэрнатыўная назва кайбалаў — тэрытарыяльнае падгрупы хакасаў (варта адзначыць, што этнонім кайбалы, як і маторы, таксама паходзіць з самадыйскіх моваў).

Датычна сваёй клясыфікацыі маторская мова разам зь селькупскай ды камасінскай мовамі часта разглядаецца як частка паўднёвасамадыйскае падгрупы групы самадыйскіх моваў, аднак гэтая падгрупа зьяўляецца толькі спробай вылучэньня ў складзе самадыйскіх моваў падгрупы па тэрытарыяльнай прыкмеце.

Remove ads

Зьвесткі пра носьбітаў

Перадусім вядомая паводле запісаў вандроўнікаў XVIII — пачатку XIX стст. Колькасьць носьбітаў маторскае мовы ўжо ў XVII стагодзьдзі ня была большай за некалькі соцень чалавек. Паводле зьвестак фінскага філёляга і дасьледніка ўральскіх моваў Матыяса Кастрэна, апошні чалавек, які размаўляў па-маторску, памёр у 1839 року.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads