Мацей Казімер Валанчэўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мацей Казімер Валанчэўскі
Remove ads

Мацей Казімер Валанчэўскі (Мацеюс Валанчус, Валанчэўскіс; па-летувіску: Motiejus Valančius, Wolonczewskis, па-польску: Maciej Kazimierz Wołonczewski; 16 (28) лютага 1801, в. Насрэнай, Крэцінскі павет — 17 (29) траўня 1875, Коўна) — рэлігійны дзяяч, летувіскі пісьменьнік, гісторык, этнограф, асьветнік.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Віленскую галоўную духоўную сэмінарыю (1828). Ад 1840 прафэсар Віленскае й Пецярбурскае духоўных акадэміяў, ад 1845 рэктар Варніскае духоўнае сэмінарыі. Ад 1849 жамойцкі біскуп. З мэтай умацаваньня каталіцтва ў летувіскай вёсцы праводзіў асьветніцкую працу на летувіскай мове, арганізоўваў парафіяльныя школы, стварыў шырокую сетку таварыстваў цьвярозасьці. Быў ляяльны ў адносінах да царскае ўлады, але выступаў супраць прымусовага насаджэньня ў Жамойці праваслаўя, русыфікацыі насельніцтва й забароны летувіскага друку. 18 жніўня 1863 выдаў адозвы з заклікам заставацца вернымі царскаму ўраду. У 1864 перанёс сталіцу дыяцэзіі з Варняў у Коўню. Аўтар гістарычнага дасьледваньня «Жамойцкае біскупства» («Żemajtiu Wiskupste», Вільня, 1848, 2 ч.), дыдактычных апавяданьняў і аповесьцяў. Складальнік зборніку «Жамойцкія прыказкі» (1867).

Remove ads

Творы

  • Raštai. T. 1—2. Vilnius, 1972;
  • Biskupstwo żmujdzkie. Kraków, 1898 (польскі пераклад)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads