Варні
места ў Летуве From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варні, Ворні[2][3][4] (лет. Varniai) — места ў Летуве, на рацэ Варняле. Цэнтар староства Цельшаўскага раёну Цельшаўскага павету. Насельніцтва на 2010 год — 1218 чалавек. Знаходзяцца за 30 км на поўдзень ад чыгуначнай станцыі Цельшы (на лініі Шаўлі — Клайпеда).
Варні — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці, цэнтар Жамойцкага біскупства.
Remove ads
Назва
Варна (Warno) — імя германскага паходжаньня[5].
Гісторыя
У XIV ст. на правым беразе Варнялы існавала мястэчка Меднікі[6]. У 1320 і 1389 гадох жамойты разьбілі пад Меднікамі войска крыжакоў. Заснаваньне паселішча пад назвай Варні датуецца XV ст. (узьніклі на супрацьлеглым ад Меднікаў беразе ракі)[6]. У 1416 годзе тут збудавалі касьцёл, пры якім у 1469 годзе адкрылася школа.
У 1417 годзе Меднікі атрымалі мескія правы, у паселішчы збудавалі катэдральны касьцёл Жамойцкай дыяцэзіі. У XVI ст. за абодвума паселішчамі, што аб’ядналіся ў адно места, замацавалася назва Варні. З 1623 году тут дзеяла духоўная сэмінарыя. 14 сакавіка 1635 году Варні атрымалі Магдэбурскае права.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Варні апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
З 1918 году — у складзе Летувы.
Remove ads
Насельніцтва
Славутасьці
У месьце паставілі помнік Мацею Валанчэўскаму.
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1691)
- Касьцёл Сьвятога Аляксандра (XIV ст.)
- Сэмінарыя духоўная (XVIII ст.)
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў
Галерэя
- Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
- Касьцёл Сьвятога Аляксандра
- Колішняя духоўная сэмінарыя, цяпер музэй
- Сядзіба жамойцкіх біскупаў
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads