Маякі (Бяляеўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маякі (па-ўкраінску: Маяки) — колішняе места, цяпер сяло ў Бяляеўскім раёне Адэскай вобласьці, на левым беразе ракі Днестар. Орган мясцовага самакіраваньня — Маякоўская сельская рада.
Знаходзяцца за 50 ад Адэсы, за 7 км ад Бяляеўкі, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Выгода. Празь сяло праходзіць аўташлях Адэса — Рэні.
Remove ads
Гісторыя
Першыя пісьмовыя згадкі пра Маякі належаць да 1421 року, калі вялікі князь літоўскі Вітаўт пабудаваў тут замак Маяк-Караул як старажавы памежны пункт. У XVI ст. гэты замак зруйнавалі туркі, ператварыўшы яго ў месца складу лясных грузаў, якія яны сплаўлялі зь вярхоўяў Днястра.[2]
Па ўваходжаньні ў склад Расейскай імпэрыі, у 1862 року Маякі атрымалі статус места. Пазьней статус паселішча быў паніжаны да сяла.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads