Маямі
места ў Флёрыдзе (ЗША) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мая́мі (па-ангельску: Miami) — горад у ЗША, які месьціцца на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну, знаходзіцца ў штаце Флорыда. 42-і паводле велічыні горад у Злучаных Штатах, з насельніцтвам у 433 136 чалавек — гэта асноўны, цэнтральны й самы густанаселены горад у Паўднёвай Фларыдзе й самы густанаселены мэгаполіс на паўднёвым усходзе ЗША. Паводле ацэнак Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Маямі быў 5-м найбольш густанаселенай урбанізаванай вобласьцю ў ЗША ў 2000 годзе з насельніцтвам у 4 919 036 чалавек, але ў 2008 годзе гэтая колькасьць павялічылася да 5 232 342 чалавек, што робіць яго чацьвёртай паводле велічыні ўрбанізаванай вобласьцю ў краіне, пасьля Нью-Ёрку, Лос-Анджэлесу й Чыкага.
Маямі афіцыйна атрымаў статус гораду 28 ліпеня 1896 году, у той час у ім пражывала крыху больш за 300 чалавек. У 1940 годзе ў горадзе пражывала ўжо каля 172 тысяч чалавек. Паводле перапісу насельніцтва 2000 году, у самім горадзе жыло ўжо больш за 362 тысяч чалавек, а калі лічыць з навакольлем, то 5,4 млн чалавек. У цэнтры Маямі й Паўднёвай Фларыдзе разьмяшчаецца найбольшая канцэнтрацыя міжнародных банкаў у Злучаных Штатах, і гэтае месца сталага разьмяшчэньня многіх буйных кампаніяў на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads