Койданаў

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Койданаў
Remove ads

Ко́йданаў (з 1932 году — Дзяржы́нск[a]) — места ў Беларусі, на рацэ Няцечцы. Адміністрацыйны цэнтар Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 27 839 чалавек[1]. Знаходзіцца за 38 км на паўднёвы захад ад Менску, на чыгуначнай лініі (станцыя Койданава) і аўтамабільнай дарозе Менск — Баранавічы.

Хуткія факты

Койданаў — даўняе магдэбурскае[2] мястэчка гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Да нашага часу тут захаваўся драўляны касьцёл Сьвятой Ганны ў стылі барока, помнік архітэктуры XVIII ст., часткова зруйнаваны савецкімі ўладамі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся кальвінскі збор і замак, помнікі архітэктуры XVI—XVII стагодзьдзяў, зьнішчаныя савецкімі ўладамі.

Remove ads

Назва

Койданаў, з мапы 1554 г.
Койданаў, з мапы 1565 г.
Thumb
Койданаў і Станькаў, з мапы 1613 г.
Койданаў, з рукапіснай мапы 2-й паловы XVIII ст.

Традыцыйная гістарычная назва места — Койданаў[b]. Гэты тапонім, імаверна, утварыўся ад імя мітычнага татарскага ваяра Койдана (Кайдана), войскі якога нібыта разьбіў непрыяцель пад легендарным Крутагор’ем у XIII стагодзьдзі[5].

У рэестры Войска Запароскага 1649 году адзначалася прозьвішча Кайданенка (Койданенъко), якое выводзяць ад славянскага асабовага імя *Койдан, што паходзіць ад праславянскага *kojiti 'чыніць', 'вырабляць', 'супакойваць', 'гадаваць', 'песьціць', 'выхоўваць' і -данъ (ад даць)[6].

Форма Койданава (рас. Койданово) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[7][8][9]. 29 ліпеня 1932 году савецкія ўлады перайменавалі Койданаў у «Дзяржынск» у гонар Ф. Дзяржынскага, аднаго з арганізатараў чырвонага тэрору.

Назва «Дзяржынск» (рас. Дзержинск) не ўнікальная: места з такой жа назвай існуе ў Ніжагародзкай, з назвай «Дзяржынскі» (рас. Дзержинский) — у Маскоўскай вобласьці Расеі. Пасёлак Дзяржынск — у Іркуцкай, Дзяржынскі — у Варонескай і Новасыбірскай абласьцях Расеі.

З часоў аднаўленьня незалежнасьці Беларусі прапануецца вярнуць месту традыцыйную гістарычную назву Койданаў у якасьці афіцыйнай[10].

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Коидановъ (па 1542 годзе)[11]; Коиданов (1553 год)[12].

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Міхал Жыгімонтавіч

Раньнія часы

Афіцыйнай[13] датай заснаваньня сучаснага Койданава лічыцца 1146 год, калі паселішча ўпамінаецца пад назвай Крутагор’е ў паданьні пра старую Пакроўскую драўляную царкву. Аднак сучасныя энцыкляпэдычныя даведнікі[14][15] разглядаюць гэтыя зьвесткі толькі як імаверныя і датуюць першы дакладны пісьмовы ўпамін 1442 годам.

У ХІІ стагодзьдзі Койданаў увайшоў у склад Полацкага, пазьней Менскага княства. Да ХІІІ стагодзьдзя завяршылася ўзьвядзеньне драўлянага замка.

Вялікае Княства Літоўскае

У XIV стагодзьдзі Койданаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У розныя часы маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Гедзімінавічаў, Вярэйскіх, Гаштольдаў, Радзівілаў. У 1439 годзе Міхал Жыгімонтавіч заснаваў тут касьцёл Сьвятой Ганны. У пачатку XVI стагодзьдзя Койданаў пацярпеў ад набегаў татараў (у 1502 і 1503 гадох). У 1542 годзе ён стаў цэнтрам староства, пазьней графства.

Thumb
Мікалай Радзівіл «Руды»

У 1550—1831 гадох Койданаў атрымаў вядомасьць значнага асяродку пашырэньня кальвінізму. Каля 1564 году Мікалай Радзівіл «Руды» збудаваў тут драўляны кальвінскі збор (з 1613 году — мураваны), а таксама плябанію, школу і шпіталь. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1588 годзе Койданаў атрымаў статус мястэчка[15]. У гэты час тут было 120 дымоў, замак, кальвінскі збор, ратуша, касьцёл, Рынак, 2 карчмы, 4 вадзяныя млыны. Існавала 6 вуліцаў: Віленская, Менская, Плябанская, Рубяжэвіцкая, Слуцкая, Станькаўская. Кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза дазволіў праводзіць 2 вялікія кірмашы: на Грамніцы (2 лютага) і Сёмуху і штотыднёвы торг. Пазьней кірмашы таксама зьбіраліся на Юр’я (23 красавіка) і Пакровы (1 кастрычніка). Паводле зьвестак на 1620 год, у цэнтры мястэчка знаходзіўся чатырохкутны Рынак, забудаваны дамамі рамесьнікаў і гандляроў; на пляцы было 5 крамаў, карчма і 23 мяшчанскія двары; агулам налічвалася 110 двароў.

11 ліпеня 1655 году ў пачатку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі ўшчэнт спустошылі Койданаў. Як даносілі захопнікі свайму гаспадару[16]:

«

…мястэчка Койданаў узялі, і каторыя… былі ў тым мястэчку польскія і літоўскія людзі, і тых усіх людзей забілі і тое мястэчка і прадмесьці ўсе выпалілі.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
…местечко Койданов взяли, и которыя… были в том местечке полския и литовския люди, и тех всех людей мечю предали и то местечко и посады все выжгли.
»

Аднаўленьне Койданава ішло марудна. У другой палове XVIII стагодзьдзя тут збудавалі новы драўляны касьцёл Сьвятой Ганны. На 1791 год у мястэчку было 134 дымы.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Койданава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1774 годам значыцца Reczynski Boguslaus Jac., Coydanav. Lituan.[17]

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Койданаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Віленскай губэрні. У 1796 годзе мястэчка атрымала герб: «выява галінак дуба і алівы»[14]. У вайну 1812 году 15 лістапада войскі Расейскай імпэрыі разьбілі аддзел, сфармаваны зь мясцовых і францускіх жаўнераў. У 1871 годзе празь мястэчка прайшла чыгунка, адкрыўся 2-павярховы вакзал. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя у Койданаве дзеялі кальвінскі збор, касьцёл, царква, сынагога; працавалі расейскія народная і меская вучэльні, 2 юдэйскія малітоўныя школы, багадзельня, больш за 30 крамаў, паравы млын, шапавальні, бровары; штогод праводзілася 6 кірмашоў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Койданаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Койданаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Тут утварылася Беларуская рада, прызначылі павятовага старшыню БНР, а жыхары мястэчка і воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[18]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Койданаў увайшоў у склад Беларускай ССР[19]. У 1920 годзе ў выніку антыбальшавіцкага паўстаньня ўтварылася Койданаўская самастойная рэспубліка. У 1924 годзе мястэчка стала цэнтрам раёну (з 30 чэрвеня 1937 да 15 студзеня 1938 году[20] быў у Менскім раёне).

У 1930 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і ліквідавалі каталіцкую парафію ў Койданаве[21]. 15 сакавіка 1932 году паселішча атрымала статус места. 29 ліпеня 1932 году бальшавікі зьмянілі назву места на Дзяржынск — ад прозьвішча заснавальніка савецкай карнай сыстэмы Дзяржынскага[22]; чыгуначная станцыя захавала старую назву. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 7 ліпеня 1944 году Койданаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • ХIХ стагодзьдзе: 1866 год — 1383 чал.[14]; 1883 год — 5 тыс. чал.[23]; 1897 год — 4744 чал.[14]
  • ХХ стагодзьдзе: 1909 год — 4696 чал. у мястэчку Койданаве і 15 чал. на чыгуначнай станцыі Койданаў[24]; 1939 год — 8,7 тыс. чал.[14]; 1970 год — 11,5 тыс. чал.[25]; 1977 год — 10,7 тыс. чал.[26]; 1991 год — 23,7 тыс. чал.; 1993 год — 23,9 тыс. чал.[14]; 1993 год — 24,6 тыс. чал.
  • ХХI стагодзьдзе: 2003 год — 25,0 тыс. чал.; 2006 год — 24,8 тыс. чал.[27]; 2008 год — 24,9 тыс. чал.; 2009 год — 25 164 чал.[28] (перапіс); 2016 год — 27 225 чал.[29]; 2017 год — 27 441 чал.[30]; 2018 год — 27 839 чал.[1]

Адукацыя

У Койданаве працуюць СПТВ, 4 сярэднія школы, музычная і дзіцячая спартовая школы, дом школьніка, 8 дашкольных установаў.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, кінатэатар.

Забудова

Плян

Паводле генэральнага пляну 1948 году прадугледжвалася карэнным чынам зьмяніць аблічча места. Неўзабаве адбыўся ўвод у эксплюатацыю 12 прамысловых прадпрыемстваў, збудаваныя адміністрацыйныя будынкі, будынкі дома культуры, кінатэатра, пошты, радыёвузла, 2 школаў; 40 двухпавярховых жылых дамоў, адкрыўся стадыён, на месцы старажытнага замка — клінічнае паселішча.

Сучаснае места займае абодва берагі ракі Няцечы. Галоўная плянавальная вось — вул. Ленінская, на якой сфармаваўся цэнтральны пляц — грамадзкі цэнтар з адміністрацыйнымі будынкамі. Бульвар злучае пляц з гандлёвым цэнтрам (гістарычная частка места на рагу вуліцаў К. Маркса і Ленінскай). Цэнтральная частка, а таксама вуліца Менская і набярэжная ракі забудоўваюцца шматпавярховымі жылымі дамамі.

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назва
1-я Ленінская вуліцаТатарская вуліца[31]
Старая Менская вуліца[32]
2-я Ленінская вуліцаСлуцкая вуліца[31][32]
Горкага вуліцаСадовая вуліца[32]
Карла Маркса вуліцаСтанькаўская вуліца[31][32]
Кастрычніцкая вуліцаВіленская вуліца
Ленінградзкая вуліцаРубяжэвіцкая вуліца[31][32]
Першамайская вуліцаПлябанская вуліца[33]
Зборавая вуліца[34]
Касьцельная вуліца[31]
Савецкая вуліцаМенская вуліца[33][31]
Новая Менская вуліца[32]
Савецкі завулакТатарская Гара вуліца[32]
Remove ads

Эканоміка

У Койданаве знаходзяцца маторарамонтны і мэханічны заводы, ільнозавод, кравецкая і тэкстыльная фабрыкі, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці. Непадалёк ад места разьмяшчаюцца торфабрыкетны і крэйда-вапняковы заводы.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Койданава ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Дзеюць Койданаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакумэнтаў.

У 1996 годзе ў цэнтры Койданава паставілі помнік у гонар легендарнага 850-годзьдзя заснаваньня «Крутагор’я-Койданава-Дзяржынску».

Славутасьці

Страчаная спадчына

Remove ads

Галерэя

Асобы

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапанімікі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
  2. Напрыклад, паводле дакумэнта Вялікага Княства Літоўскага ад 1499 году: «Пацьверджаньне князю Васілю Вярэскаму на замак Любеч і на двары Койданаў з Рубяжэвічы, Усу, Старынкі, Іслач, Валожын, Радашкавічы, вечнасьцю»[4]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads