Менскі заапарк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Менскі заапарк
Remove ads

Менскі заапарк знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы Менску, побач з ракой Сьвіслач.

Хуткія факты Заснаваны, Дырэктар ...
Remove ads

Месцаваньне

У адпаведнасьці з распараджэньнем Менскага гарадзкога Савету ад 2 сакавіка 2001 году, тэрыторыя агульнай плошчай 42 га ў рамках вуліцаў Убарэвіча, Ташкенцкай, Галадзеда й Машынабудаўнікоў была выдзеленая для далейшага разьвіцьця Менскага заапарку. З паўднёвай часткі гэтая вобласьць мяжуе з жылым раёнам «мікраён Чыжоўка», з поўначы гэтая тэрыторыі абмежаваная прамысловай зонай Менскага аўтамабільнага заводу, у заходнім кірунку знаходзіцца Чыжоўскае вадасховішча з зонай адпачынку «Чыжоўка». Менскі заапарк мае добрае транспартнае паведамленьне зь іншымі часткамі гораду Менску. Станцыя мэтро «Аўтазаводзкая» месьціцца на адлегласьці 1,5 км ад уваходу. У бліжэйшы час яшчэ адна станцыя мэтро будзе пабудавана ў раёне «Чыжоўка» на адлегласьці 1 км ад уваходу. Ёсьць 5 аўтобусных маршрутаў і 3 тралейбусных маршрутаў, якія злучаюць Менскі заапарк зь іншымі раёнамі Менску.

Цяперашняя плошча заапарку 17,5 га, зь якіх 6 га служаць для экспанацыі жывёлаў (так званы «Стары заапарк» пабудаваны ў 1980-х гадах Менскім аўтамабільным заводам) астатняе — «Новы заапарк», пабудаваны ў 2001—2002, а агульная плошча 42 га выдзеленая для далейшага разьвіцьця Менскага заапарку.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads