Чыжоўка (мікрараён)
мікрараён Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чыжоўка — мікрараён у складзе Заводзкага раёну гораду Менску (Беларусь).
Разьмяшчэньне
На паўднёвым усходзе гораду, паміж Чыжоўскім вадасховішчам і МКАД. Мікрараён з поўдня абходзіць вялікай дугой вуліца Ўбарэвіча, што нехарактэрна для вуліц таго часу. Тыповы «спальны раён» з адпаведнай інфраструктурай.
Гісторыя
Назоў паходзіць ад былой вёскі на месцы мікрараёну, якая ў 1967 годзе была ўключаная ў склад Менску.
Раён пачаў забудоўвацца ў 1964 годзе. Складаецца зь сямі кварталаў: Чыжоўка-1, Чыжоўка-2 і г. д. (Чыжоўка-7 — гэта прыватны сэктар па вуліцы Чырвоная Слабада, рэшткі вёскі Чыжоўка). Насельніцтва — 62 тыс. чалавек. За МКАД разьмешчаныя Чыжоўскія могілкі.
Гідралягічныя аб’екты
Чыжоўскае вадасховішча (самае нізкае месца ў Менску), Сьляпянская водная сыстэма, невялікі ручай ля заапарку. Доўгі час купаньне было забароненым, але нягледзячы на гэта былі вельмі частымі выпадкі парушэньня гэтае забароны. У 2010 року купаньне зноў было дазволенае.
Забудова
Пераважны тып забудовы — дамы 5, 9, 12 паверхаў, ёсьць таксама асобныя будынкі адно-двухпавярховай забудовы, якая засталася ад вёскі.
Раён засяляўся пераважна работнікамі Менскага трактарнага заводу, Менскага аўтазаводу і Менскага маторнага заводу.
Галоўныя вуліцы — Ташкенцкая, Галадзеда, Чырвонаслабодзкая і Ўбарэвіча.
Насельніцтва
Адукацыя
На тэрыторыі мікрараёну знаходзіцца Менскі дзяржаўны вышэйшы авіяцыйны каледж (МДВАК).
Мэдыцына
У сыстэму дзяржаўнай аховы здароўя ўваходзяць Гарадзкая клінічная бальніца № 10, паліклініка № 22 (дзіцячае і дарослае аддзяленьні).
Культура
У мікрараёне дзейнічаюць дзьве бібліятэкі. Раней дзейнічаў кінатэатар «Дружба».
Эканоміка
Гандаль
У мікрараёне знаходзіцца Чыжоўскі рынак.
Грамадзкі транспарт
У мікрараёне знаходзяцца тры кальцы грамадзкага транспарту.
Дзейнічае наступны грамадзкі транспарт:
- Аўтобусы па маршрутах 16, 21, 22, 26, 59 і г. д.
- Тралейбусы па маршрутах 16 і 17.
- Сыстэма маршрутных таксі.
Славутасьці

- Чыжоўскае вадасховішча
- Парк імя 900-годзьдзя Менску
- Чыжоўка-Арэна
- Менскі заапарк
- Праваслаўны храм ў імя Сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads