Месца пад сонцам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Месца пад сонцам (выдаваўся пад назвай Легенды беларускага рок-н-ролу: Бонда) — першы альбом рок-гурту «Бонда», запісаны ў 1986 годзе і афіцыйна выдадзены толькі ў 1996 годзе на аўдыёкасэтах. Песьні «Слуцкая брама» і «Стэфка» пазьней увойдуць у рэпэртуар рок-гурту «Крама».
Альбом запісваўся на працягу году ў самаробнай студыі ў Інстытуце культуры. Пад час запісу бубнача Сяргея Кныша забралі ў армію, таму яго замяняў Сяргей Брыкса. У якасьці вокладкі была выбрана неафіцыйная эмблема гурту, створаная Міхалам Анемпадыставым.
Remove ads
Зьмест
- «Не сьпяшайся жыць»
- «Ліст дадому»
- «Слуцкая брама»
- «Кожны з нас»
- «Падарожжа»
- «Блюз»[a]
- «Вынаходнікі»
- «Стэфка»
- «Соль жыцьця»
- «Раз-пораз»
- «…»
Удзельнікі
- Ігар Варашкевіч — вакал, губны гармонік
- Вячаслаў Корань — гітара
- Іван Маркаў — гітара
- Сяргей Кныш — бубны
- Сяргей Брыкса — бубны
- Сяргей Краўчанка — бас-гітара
- Міхал Анемпадыстаў — дызайн вокладкі
Заўвагі
- У складанцы «Бонда», выдадзенай у 1999 годзе, гэтая песьня атрымала назву «Шляхі ў ноч».
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads