Бонда

беларускі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Бонда» — адзін зь першых беларускіх рок-гуртоў, які праіснаваў з 1980 па 1989 год. Пасьля распаду даў пачатак такім гуртам, як «Крама», «Рокіс», ULIS і The Little Blues Band.

Хуткія факты Гады, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Гурт быў заснаваны ў 1980 годзе студэнтамі Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту Іванам Маркавым, Сяргеем Кнышам, а таксама студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі Вячаславам Сьцяпанавым (першапачатковы вакаліст).

Гурт пачаў пісаць песьні на вершы расейскіх паэтаў і першапачаткова меў назву «Студыя 7». Увосень да гурту далучаецца бас-гітарыст Сяргей Дарожка, а праз год зьяўляецца Ігар Варашкевіч, які стаў другім вакалістам і граў на губным гармоніку. Прыблізна ў той жа час у якасьці сьветарэжысэра да гурта далучаецца Валер Цініцкі, а гукарэжысэра — Клаўс (Aляксандар Беразяк). У 1982 годзе да музыкаў у якасьці другога гітарыста далучаецца Слава Корань, які раней граў у гурце «Ліфт». У канцы 1983 году гурт стварае сваю першую песьню на беларускай мове — «Соль жыцьця». Праз год у складзе адбываюцца зьмены: з гурту сыходзяць Сьцяпанаў і Дарожка, а на месца басіста прыходзіць Сяргей Краўчанка. Ігар Варашкевіч робіцца асноўным вакалістам. З гэтага кроку пачынаецца гісторыя гурта «Бонда».

У 1986 годзе на самаробнай студыі ў Менску «Бонда» запісвае першы альбом пад назвай «Месца пад сонцам» (але афіцыйна альбом выйшаў на касэтах толькі ў 1996 годзе). У 1988 годзе гурт здымае першы ў Беларусі відэакліп: «Ура!», у 1989 — «На станцыі Койданава» рэжысэра Генадзя Шувагіна на словы паэта Адама Глёбуса.

У сярэдзіне 1988 году Бонду пакідаюць Слава Корань разам зь Сяргеем Краўчанкам і ствараюць гурт ULIS (а пазьней да іх далучаецца і Сяргей Кныш), і ў 1989 годзе гурт распадаецца. Ігар Варашкевіч пачынае сьпяваць у гурце «Рокіс», які пазьней стаў называцца «Крама». Іван Маркаў у 1991 годзе стварае гурт The Little Blues Band.

У 1999 выходзіць складанка «Бонда» на двух дысках з амаль усімі песьнямі гурту.

Remove ads

Удзельнікі

Былыя ўдзельнікі

  • Вячаслаў Сьцяпанаў — вакал, фартэпіяна (да 1984)
  • Сяргей Дарожка — бас-гітара (да 1984)
  • Сяргей Брыкса — бубны (1986)
  • Сяргей Зелянкевіч — бубны (1986—1988)
  • Георгі Воўчак — акардэон (1987—1988)
  • Андрэй Хмяльніцкі — гітара (1988—1989)
  • Віктар Смольскі — гітара (1989)
  • Віктар Шот — бас-гітара (1989)
  • Сяргей Антонаў — гітара (1989)
  • Аркадзь Юшын — гітара (1989)
Remove ads

Дыскаграфія

Альбомы

Удзел у складанках

Кліпы

  • «Ура» (1988)
  • «На станцыі Койданава» (1989)

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads