Міхал Анемпадыстаў
беларускі мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Уладзімеравіч Анемпадыстаў (16 сакавіка 1964, Менск — 23 студзеня 2018[2]) — беларускі дызайнэр, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст.
Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1979—1983). Служыў у войску[3]. Удзельнічаў у аб’яднаньні Беларуская Майстроўня. З 1989 па 1994 працаваў мастацкім рэдактарам у часопісе «Бярозка». З 1997 году зьяўляўся сябрам Беларускага Саюза Дызайнэраў, а з 2011 сябрам яго праўленьня. Сябра Беларускага ПЭН-клюбу ад 2009. Працаваў у жанрах ужытковай графікі, ілюстрацыі, пляката, фатаграфіі. Удзельнічаў у калектыўных і пэрсанальных выставах за мяжой і на Беларусі.
Міхал Анемпадыстаў быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі 90-х. Аўтар ідэі і тэкстаў (апроч двух народных) культавага музычнага праекту «Народны альбом», які выйшаў у 1997 годзе і быў абраны «альбомам году» («Рок-каранацыя»). Песьні на вершы Міхала Анемпадыстава выконваюцца гуртамі «Новае Неба», «N.R.M.», «IQ48», Касяй Камоцкаю[4]. Аўтар перакладаў тэкстаў польскіх гуртоў «Brygada Kryzys», «Republika», «Chłopcy z placu broni», «Perfekt», а таксама Марка Грэхуты. У 2006 годзе Міхал Анемпадыстаў быў абраны «Чалавекам году» па вэрсіі інтэрнэт-парталу «Tuzin.fm»[5].
Remove ads
Кнігі
- Атэкстацыі. (Паэтычны зборнік). — Менск: Ковчег, 1998. — 52 с. ISBN 985-6056-14-4.
- Narodny Album: scenariusz / Народны альбом: п’еса. /У сааўтарстве зь Лявонам Вольскім. Іл. М. Анемпадыстава. Białystok: «Kartki» 2000. ISBN 83-913832-2-9. /Двухмоўнае выданьне з паралельным польскім тэкстам, перакладчыкі Alina, Mikołaj Wawrzeniuk.
- Narodny Album. /П’еса, у суаўтарстве зь Лявонам Вольскім. Іл. М. Анемпадыстава. Minsk: «Medisont» 2008. — 92 с., іл. ISBN 978-985-6530-90-9.
- Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы. (Паэтычны зборнік). — Мінск: Логвінаў, 2014. — 112 с. ISBN 978-985-562-034-2.
- Колер Беларусі. — Мінск: Логвінаў, 2017. — 196 с., іл. ISBN 978-609-8147-89-6. (1-е выд.); Вільна: Логвінаў, 2018. — 196 с, іл. ISBN 978-609-8213-37-9 (2-е выд.) Наклад 1700 асобнікаў. (Эсэістыка ды здымкі)
- Міхал Анемпадыстаў і Лявон Вольскі у Львове, 2009 г.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads