Млада Болеслаў

места ў Сярэднячэскім краі Чэхіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Млада Болеслаў
Remove ads

Мла́да Бо́леслаў (па-чэску: Mladá Boleslav) — горад на поўначы Чэхіі з колькасьцю насельніцтва блізу 47 тысяч жыхароў. Стаіць на левым беразе ракі Ізэра. Гэта другім паводле колькасьці насельніцтва горад у краі. Дзякуючы кампаніі Škoda Auto, места лічыцца буйным цэнтрам чэскай аўтамабільнай прамысловасьці і, такім чынам, цэнтрам чэскай прамысловасьці агулам.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У другой палове X стагодзьдзя на ў раёне сёньняшняга гістарычнага цэнтру герцаг Болеслаў II заснаваў горад. Першая дакладная пісьмовая згадка пра горад датуецца 1130 годам, калі ён упершыню называўся Новы-Болеслаў[5].

Thumb
Новая ратуша.

Цягам XIII стагодзьдзя паселішча павялічылася і набыло гарадзкі характар, атрымаўшы нават некаторыя прывілеі гораду. У сярэдзіне XIII стагодзьдзя побач з горадам быў пабудаваны новы каменны каралеўскі замак, а сам горад быў закінуты. У 1318 годзе шляхцічы Міхалавіцы набылі Млада Болеслаў у караля Чэхіі Яна Багемскага. У 1334 годзе паселішча набыло статус места і сваю сучасную назву Млада Болеслаў[5]. Падчас гусіцкіх войнаў Млада Болеслаў далучылася да табарытаў. У сярэдзіне XV стагодзьдзя ў горадзе пражывала блізу 2 тысяч жыхароў. У 1468 годзе горад быў набыты родам Тавачоўскіх. У пачатку XVI стагодзьдзя места стала цэнтрам братоў мараўскай царквы, якія мелі царкву эпохі Адраджэньня і друкарню. У 1518 годзе ў Млада Болеслаў Мікулаш Клаўдыян надрукаваў першую мапу Багеміі[5]. Па сьмерці Адама Краіржа ў 1588 годзе горад стаў уласнасьцю Гасіштэйнскай галіны роду Лабковічаў. Яны запрасілі ў горад вялікую лютэранскую грамаду зь нямецкіх земляў і такім чынам распачалі германізацыю гораду. У 1595 годзе Млада Болеслаў стаў вольным горадам, а ў 1600 годзе імпэратар Рудольф II надаў яму статус каралеўскага места[5].

На пачатку XVII стагодзьдзя ў Млада Болеславе жыло блізу 3100 жыхароў. Падчас Трыццацігадовай вайны ў першай палове XVII стагодзьдзя горад быў двойчы спалены, як то ў 1631 годзе імпэрыялістамі і ў 1640 годзе швэдзкім войскам[6]. Па вайне насельніцтва гораду скарацілася на 40%, а замак быў у руінах. Замак заставаўся неадноўленым некалькі дзесяцігодзьдзяў, а горад страціў свую былую значнасьць. Іншымі бедзтвамі былі Сылескія войны і вялікі пажар у 1761 годзе. Новы этап разьвіцьця і росквіту пачаўся толькі ў 1784 годзе[5].

У XIX стагодзьдзі надышоў час росквіту, бо места стала важным рэгіянальным цэнтрам, дзе зьявіліся новыя школы, тэатры, музэі і фабрыкі, у тым ліку аўтамабільная фабрыка Laurin & Klement, дзе сёньня месьціцца завод Škoda Auto. З 1990-х гадоў фабрыка зрабіла горад адным з самых багатых і квітнеючых гарадоў Чэхіі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads