Млада Болеслаў (футбольны клюб)
чэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Млада Болеслаў» (па-чэску: Mladá Boleslav) — чэскі футбольны клюб з гораду Млада Болеслаў. Заснаваны ў 1902 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (2011, 2016).
Remove ads
Гісторыя
Клюб упершыню прабіўся ў Першую лігу чэскага першынства ў 2004 годзе, але ў дэбютным сэзоне змагаўся за захаваньне месца ў элітным дывізіёне, у выніку заняўшы выратавальны 14 радок[2]. Ужо наступны сэзон каманду напаткаў вялікі посьпех, то бок яны здабылі срэбныя мэдалі, і атрымалі месца ў Лізе чэмпіёнаў. Свой першы ўдзел адзначыўся перамогай над нарвэскай «Валерэнгі», але атрымалі паразу ад турэцкага «Галатасараю». Пры гэтым пасьля няўдалага матчу ў Стамбуле, які чэхі скончылі зь лікам 5:2 не на сваю карысьць, «Млада Болеслаў» у матчы ў адказ згуляў унічыю зь лікам 1:1. Але ж, эўракубкавы сэзон працягнуўся ў розыгрышы Кубка УЭФА, дзе ў першым раўндзе чэская дружына сэнсацыйна выбіла марсэльскі «Алімпік». У групавым раўндзе каманда правяла чатыры матчы, дзе здабыла тры пункты, гуляючы ўнічыю з тэль-авіўскім «Гапаэлем», парыскім ПСЖ і бухарэсцкім «Рапідам». Яшчэ ў адной гульні «Млада Болеслаў» атрымаў паразу ад грэцкага «Панатынаікосу».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads