Морыц Енц

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Морыц Енц (па-нямецку: Moritz Jenz; нар. 30 красавіка 1999 году) — нямецкі футбаліст, абаронца клюбу «Вольфсбург».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Гадаваўся ў бэрлінскім клюбе «Барусія Тэніс» пакуль ня зьехаў у акадэмію ангельскага «Фулгэма». За лёнданскі клюб, аднак, ніколі не згуляў, дэбютаваўшы ў прафэсійным футболе ў кашулі швайцарскага клюбу «Лязана» ў верасьні 2020 году. Ужо праз год склаў працоўную ўгоду з францускім «Ляр’енам»[2]. Улетку 2022 году выправіўся ў арэнду ў шатляндзкі «Сэлтык», зь якім дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў 6 верасьня 2022 году ў матчы супраць мадрыдзкага «Рэалу»[3]. Не зважаючы на жаданьне самага футбаліста, узімку 2023 году быў адкліканы з арэнды, пасьля чаго далучыўся да «Шальке-04»[4]. Абаронца ня здолеў дапамагчы клюбу ў барацьбе за захаваньне месца ў Бундэсьлігі. 16 чэрвеня 2023 году прыяднаўся да «Вольфсбургу», склаўшы чатырохгадовы кантракт[5]. 28 жніўня 2024 году выправіўся ў арэнду ў клюб «Майнц».

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads