Мосталес
места ў Гішпаніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мосталес (па-гішпанску: Móstoles) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Мадрыд. Горад зьяўляецца другім паводле велічыніі ў сваёй аўтаномнай супольнасьці й знаходзіцца за 18 км ад Мадрыду. Мосталес быў на працягу доўгага часу толькі невялікай вёскай, але хутка пачаў пашырацца ў ХХ стагодзьдзі. Зьяўляецца прадмесьцем Мадрыду, не зважаючы на тое, што мае прамысловыя зоны.
Remove ads
Гісторыя
Мосталес здабыў вядомасьць 2 траўня 1808 году, хоць і быў на той час невялікай вёскай. У гэты дзень старшыня вёскі Андрэс Тарэхон абвесьціў вайну Францыі, калі за некалькі гадзінаў да гэтага пачалося [[Мадрыдзкае паўстаньне], якое паклала пачатак вайне на Пірэнэйскім паўвостраве.
Жыхарка Мосталесу, Мануэла Малясаньня, сталася папулярнай гераіняй паўстаньня ў той дзень — станцыя мэтро й некаторыя сярэдняй школы ў Мосталесе й у навакольлях Мадрыду былі названыя ў ейны гонар.
Remove ads
Транспарт
Мосталес зьвязаны зь іншымі прадмесьцямі і цэнтрам Мадрыду лініяй мэтро, лініяй прыгарадных цягнікоў, мясцовымі й рэгіянальнымі аўтобуснымі маршрутамі й некалькімі буйнымі аўтастрадамі й платнымі дарогамі.
Ураджэнцы
- Ікер Касыльяс, футбольны брамнік
- Рубэн дэ ля Рэд, футбольны гулец
- Рауль Арэвалё, актор
Вонкавыя спасылкі
Мосталес — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads