Ікер Касыльяс
гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ікер Касыльяс Фэрнандэс (па-гішпанску: Iker Casillas Fernández; нар. 25 лістапада 1981 году ў Талёса, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, брамнік. Мае выступы за нацыянальную зборную Гішпаніі. Чэмпіён Эўропы (2008, 2012) і чэмпіён сьвету (2010), рэкардсмэн зборнай Гішпаніі па колькасьці згуляных матчаў.
Remove ads
Кар’ера
«Рэал Мадрыд»
Касыльяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе. У «Рэал» трапіў у 8-гадовым узросьце. Касыльяс выступаў у складзе гішпанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мэрыдыяна й моладзевым першынстве сьвету ў 1999 годзе. У сэзоне 1999—2000 гадоў Касыльяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнэра й дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касыльяс згубіў форму, што дазволіла Сэсару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы вэтэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЭФА 2001—2002 гадоў у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на поле, Касыльяс зрабіў сэрыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы зь лікам 2:1. Сэзон 2002—2003 гадоў кіпэр зноў правёў у статусе першага нумару, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клюбу ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званьне чэмпіёна.
У сэзоне 2003—2004 гадоў Ікер прапусьціў толькі адну сустрэчу, але гэта ня выратавала «каралеўскі клюб»: «Рэал Мадрыд» ня здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Гішпаніі.
Міжнародная кар’ера
Пасьля дэбюту ў зборнай у матчы са швэдамі ў якасьці запаснога брамніка адправіўся на Эўра-2000, дзе так і ня выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце сьвету ў Японіі й Паўднёвай Карэі Касыльяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касыльяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў сьвету ў матчы супраць Парагваю, стаўшы асноўным галкіпэрам зборнай і героем гульні зь ірляндцамі: перамога гішпанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсьці ў чвэрцьфінал.
Remove ads
Дасягненьні
Клюбныя
Рэал
- Чэмпіён Гішпаніі (5): 2001, 2003, 2007, 2008, 2012
- Уладальнік Кубка Гішпаніі (2): 2011, 2014
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі па футболе (4): 2001, 2003, 2008, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (3): 2000, 2002, 2014
- Уладальнік Супэркубка УЭФА (2): 2002, 2014
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка (2): 1998, 2002
- Пераможца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2014
Міжнародныя
Гішпанія
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы (2): 2008, 2012
Remove ads
Асабістае жыцьцё
З 2009 году сустракаецца з гішпанскай спартовай тэлевядучай Сарай Карбанэра. Іхны раман запомніўся гледачам чэмпіянату сьвету-2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым этэры перад тэлекамэрамі падчас пасьляматчавага інтэрвію Карбанэра з Касыльясам пасьля перамогі гішпанцаў у фінале[3].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads