Муамар Кадафі
лібійскі вайсковец, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Муамар бэн Мухамад Абу Мэньяр Абдэль салям бэн Хамід аль-Кадафі (1942; в. Каср Абу-Хадзі, цяпер акруга Сырт, Лібія — 2011; Сырт, Лібія) — кіраўнік Лібіі з 1 верасьня 1969 да 27 чэрвеня 2011 году. Міжнародны крымінальны суд выдаў санкцыю на арышт Муамара Кадафі паводле абвінавачваньняў у забойствах, незаконных арыштах і заключэньнях пад варту[7]. 20 кастрычніка 2011 г., падчас грамадзянскай вайны, забіты каля гораду Сырт паўстанцамі зь Місураты[8] шляхам згвалтаваньня нажом, якое запісалі на відэа[9]. Пахаваны 25 кастрычніка 2011 г. разам з 4-ым сынам (3-ім у 2-ім шлюбе) Мутасімам[10].
Remove ads
Раньнія гады
Нарадзіўся, як лічыцца, 7 чэрвеня 1942 году (паводле іншых зьвестак у 1940 або 1944) у бэдуінскім намёце за 30 км на поўдзень ад гораду Сырт ў бэдуінскай сям’і, якая належыла да племя аль-Кадафі.
Кіраваньне Лібіяй
15 жніўня 2003 г. у лісьце да старшыні Рады бясьпекі ААН часовы павераны ў справах пастаяннай прадстаўніцтва Лібіі Ахмэд Оўн паведаміў, што «Лібія ў якасьці сувэрэннай дзяржавы паспрыяла прыцягненьню да адказнасьці 2 падазраваных, абвінавачаных у падрыве самалёта Панамэрыканскіх авіялініяў рэйсу 103, і прымае адказнасьць за дзеяньні сваіх службоўцаў … падрыхтавала выплату належнага пакрыцьця»[11]. Да красавіка 2005 г. Цэнтральны банк Лібіі выплаціў $2,16 млрд сем’ям 270 ахвяраў падрыва 21 сьнежня 1988 г. Боінга 747 над Локэрбі (вобласьць Дамфрыс і Галоўэй, Шатляндыя). 15 траўня 2006 г. урад ЗША абвясьціў аб аднаўленьні дыпляматычных стасункаў з урадам Лібіі[12].
Remove ads
Дачыненьні зь Беларусьсю
3 лістапада 2000 году ўзнагародзіў Аляксандра Лукашэнку ордэнам рэвалюцыі ў часе яго прыезду ў Лібію[13].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads