Грамадзянская вайна ў Лібіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Грамадзянская вайна ў Лібіі
Remove ads

Грамадзянская вайна ў Лібіі — узброенае сутыкненьне 2011 году між войскамі ўраду Муамара Кадафі і паўстанцаў, што прывяло да зрынаньня ўраду. З паветра і мора паўстанцаў падтрымлівалі войскі дзяржаваў Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы.

Хуткія факты Грамадзянская вайна ў Лібіі, Дата: ...
Remove ads

Хада

  • 15 лютага: уначы ў Бэнгазі(be) некалькі сотняў пратэстоўцаў біліся з паліцыянтамі праз арышт праваабаронцы[1].
  • 16 лютага: 4 забітых у сутычках пратэстоўцаў з паліцыяй у горадзе Эль-Бэйда[2], 38 параненых у сутычцы дэманстрантаў з паліцыянтамі ў Бэнгазі праз арышт юрыста і праваабаронцы Фатхі Турбіля[3].
  • 17 лютага: Дзень гневу — затрыманьне 14 арганізатараў пратэсту ў Трыпалі[4], у Бэнгазі 24 забітыя[5].
  • 18 лютага: у Бэнгазі накіравалі войскі, на вуліцы выйшла некалькі тысячаў чалавек, дэманстранты падпалілі будынак дзяржаўнай радыёстанцыі[6], у выніку разгону лягера прыхільнікаў апазыцыі[7] загінула 35 чалавек, агулам з 15 лютага загінула 84 асобы[8], у Эль-Бэйда адбыліся сутычкі з паліцыяй[9].
  • 20 лютага: ад 15 лютага загінула 233 чалавекі[10], каля тысячы — параненыя, урадавыя войскі абстрэльвалі барыкады снарадамі, салдаты гарнізона ў Бэнгазі зь некалькімі адзінкамі бронетэхнікі перайшлі на бок дэманстрантаў[11].
  • 21 лютага: у Трыпалі дэманстранты падпалілі шэраг будынкаў ураду і дзяржаўных тэлекампаніяў, увечары вайсковыя самалёты абстралялі дэманстрантаў, у Лібіі адключылі тэлефонную сувязь[12].
  • 23 лютага: сілы апазыцыі занялі ўсход краіны, міністар унутраных справаў Абдэль Фатах Юнэс аль-Абідзі(en) абвясьціў аб сваёй адстаўцы і заклікаў войска перайсьці на бок удзельнікаў пратэстаў[13], салдаты ў горадзе Тобрук(en) (муніцыпалітэт Эль-Бутнан) перайшлі на бок апазыцыі, ля Бэнгазі лётчыкі катапультаваліся й разьбілі вайсковы самалёт дзеля ўнікненьня загаду бамбаваць горад, ад 15 лютага загінула 640 чалавек, зь іх каля 300 у Трыпалі, 230 — у Бэнгазі[14].
  • 24 лютага: урадавае войска атакавала паўстанцаў у гарадах Місурата(be) і Завія(be) (мун. Эз-Завія), паўстанцы занялі горад Зуара(en) (мун. Эн-Нугат-эль-Хумс) і заявілі аб паходзе на Трыпалі дзеля зрынаньня Муамара Кадафі[15].
  • 27 лютага: паўстанцы занялі горад Завія[16].
  • 2 сакавіка: урадавае войска заняла горад Брэга(en) (мун. Эль-Вагат)[17].
  • 4 сакавіка: некалькі сотняў дэманстрантаў патрабавалі адстаўкі Муамара Кадафі ў Трыпалі[18].
  • 5 сакавіка: у Лібіі заблякавалі доступ да сеціва[19].
  • 6 сакавіка: паўстанцы ўзялі нафтапрамысловы горад Рас-Лануф(en) (мун. Сырт)[20], але пакінулі горад Бін Джавад(be) (мун. Сырт)[21].
  • 11 сакавіка: урадавае войска выбіла паўстанцаў з гарадоў Завія і Рас-Лануф[22].
  • 14 сакавіка: урадавае войска захапіла горад Зуара[23].
  • 16 сакавіка: ўрадавае войска захапіла горад Адждабія(be) (мун. Эль-Вагат)[24].
  • 18 сакавіка: Рада бясьпекі ААН ухваліла рашэньне аб забароне палётаў над Лібіяй, што дазволіла замежных войскам зьбіваць лібійская ваенныя самалёты[25].
  • 19 сакавіка: уначы амэрыканскія, брытанскія і францускія караблі і зьнішчальнікі нанесьлі ўдары, у тым ліку 110 крылатымі ракетамі «Тамагаўк(en)», па 20 пунктах супрацьпаветранай абароны (СПА) Лібіі[26].
  • 21 сакавіка: паветраны ўдар па рэзыдэнцыі Муамара Кадафі ў Трыпалі[27].
  • 22 сакавіка: вывядзеньне з ладу больш як паловы аб’ектаў СПА[28].
  • 24 сакавіка: зьнішчэньне ваеннай базы(en) ля Таджура(en) (мун. Тарабулус)[29].
  • 26 сакавіка: паўстанцы захапілі нафтавы порт Брэга і горад Адждабія[30].
  • 27 сакавіка: паўстанцы занялі порт Уджала, францускія летакі зьнішчылі 5 лібійскіх баявых самалётаў і 2 верталёты[31].
  • 28 сакавіка: паўстанцы захапілі Рас-Лануф[32].
  • 30 сакавіка: урадавае войска выбіла паўстанцаў зь Бін Джавада, Брэгі і Рас-Лануфа[33].
  • 1 красавіка: кіраўнік выведкі й міністры замежных справаў і нафтавай прамысловасьці Лібіі выехалі ў Туніс празь нежаданьне падтрымліваць Кадафі[34].
  • 2 красавіка: у выніку месяца баёў за Місурату 240 забітых, каля тысячы параненых[35].
  • 13 сакавіка: паўстанцы вярнулі сабе горад Адждабія пасьля зьнішчэньня паветраным ударам Арганізацыі Паўночнаатлятычнай дамовы (АПАД) 60 адзінак бронетэхнікі ўрадавага войска[36].
  • 21 красавіка: паўстанцы захапілі памежныя пасты Дэхіба і Вазін(be) (мун. Налут) на мяжы з Тунісам[37].
  • 24 красавіка: за 2 месяцы аблогі(be) Місураты звыш тысячы загінулых[38].
  • 1 траўня: уначы ад паветранага ўдару АПАД па Трыпалі загінулі 29-гадовы сын Саіф аль-Араб Кадафі(en) і тры ўнукі Муамара Кадафі[39].
  • 2 траўня: увечары ўрадавае войска абрынула на горад Зінтан(en) (мун. Эль-Джэбаль-эль-Гарбі) 10 ракетаў «Град(en)» за далучэньне да паўстанцаў[40].
  • 10 траўня: праз вайну краіну пакінулі каля 260 тысячаў чалавек[41].
  • 11 траўня: паўстанцы захапілі горад Зарык (25 км на захад ад Місураты)[42].
  • 20 траўня: паветранымі ўдарамі АПАД патапіла 8 ваенных караблёў у марскіх партах гарадоў Трыпалі, Эль-Хумс(be) (мун. Эль-Маграб) і Сырт(be)[43].
  • 30 траўня: 120 афіцэраў урадавага войска, у тым ліку 5 генэралаў і 2 палкоўнікі, пакінулі Лібію[44].
  • 14 чэрвеня: урадавае войска адступіла з гораду Кікла(en) (мун. Эль-Джэбаль-эль-Гарбі)[45].
  • 22 жніўня: паўстанцы прабіліся ў Трыпалі і паланілі сыноў Саіфа аль-Іслама(en) і Махамеда Кадафі(en), звыш 1500 загінулых[46], больш за 5 тысячаў параненых[47].
  • 23 жніўня: у баі за Трыпалі загінула звыш 400 чалавек, 2 тысячы параненых[48].
  • 25 жніўня: брытанская армія прызнала ўдзел сваіх адмысловых войскаў(en) у захопе Трыпалі[49].
  • 15 верасьня: урадавае войска засталося ў 4 гарадах — Сырт, Бані-Валід(be) (мун. Місурата), Джуфра і Сабга(en) (мун. Сабга)[50].
  • 18 кастрычніка: паўстанцы выбілі ўрадавае войска з гораду Бані-Валід.
  • 20 кастрычніка: паўстанцы занялі горад Сырт, Муамар Кадафі загінуў[51].
  • 22 кастрычніка: прэм’ер-міністар Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі(be) Махмуд Джыбрыль выказаў намер правесьці парлямэнцкія выбары праз 8 месяцаў[52].
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads