Лібія

дзяржава ў паўночнай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia

Лібія
Remove ads

Лі́́бія (па-арабску: ليبيا) — адна з самых вялікіх па плошчы краінаў сьвету, разьмешчаная ў Паўночнай Афрыцы, мае выхад да Міжземнага мора.

Хуткія факты

Мяжуе з Эгіптам (1115 км) на ўсходзе, Суданам (383 км) на паўднёвым усходзе, Чадам (1055 км) на поўдні, Нігерам (354 км) на поўдні, Альжырам (982 км) на захадзе, Тунісам (459 км) на паўночным захадзе. Даўжыня марскога ўзьбярэжжа складае 1770 км.

Remove ads

Адміністрацыйны падзел

Адміністрацыйны падзел Лібіі складаецца з 32 муніцыпалітэтаў:

Thumb
Муніцыпалітэты Лібіі
Больш інфармацыі № на мапе, Муніцыпалітэт ...
Remove ads

Геаграфія

Плошча Лібіі складае 1 759 540 км². Лібія толькі крыху меней за Інданэзію. На поўначы краіна мае выхад да Міжземнага мора. Клімат сухі, мае ярка выяўлены пустэльны характар, часта здараюцца пылавыя буры. У 1922 годзе ў Лібіі зафіксавалі найбольш сьпякотнае на Зямлі надвор'е ў +57,8°С[1]. Толькі паўночныя рэгіёны краіны, якія мяжуюць з морам маюць міжземнаморскі клімат. У пустэльнай частцы краіны часта сустракаюцца аазісы, самыя вядомыя гэта Гхадамэс і Куфра.

Remove ads

Эканоміка

Асноўным багацьцем Лібіі і амаль адзіным экспартным таварам краіны зьяўляецца нафта і прыродны газ, якія прыносіць 80% нацыянальнага прыбытку. Таксама разьвіцьцё атрымала нафтахімічная і мэталюргічная прамысловасьці, сельская гаспадарка знаходзіцца ў зачаткавым стане і 75% харчаваньня краіна экспартуе.

Эканамічныя санкцыі ўведзеныя ААН у 1992 годзе выклікалі значнае тэхналягічнае адставаньне Лібіі. Санкцыі былі зьняты толькі 12 верасьня 2003 году пасьля таго як Кадафі паабяцаў спыніць праграму вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня, і з гэтага часу Лібія актыўна прыцягвае замежных інвэстараў.

У кастрычніку 2004 году пачалася эксплюатацыя падводнага газаправода Greenstream паміж Лібіяй і Італіяй, па якім штогод экспартуецца 8 млрд м³ вадкага газу.

Пацьверджаныя запасы газа ў Лібіі складаюць каля 1,2 трлн м³, нафты 36 млрд барэляў.

Глядзіце таксама

Грамадзянская вайна ў Лібіі, Нацыянальная пераходная рада Лібіі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads