Мужчынская зборная Латвіі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мужчынская зборная Латвіі па баскетболе
Remove ads

Мужчынская зборная Латвіі па баскетболе — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Латвію на міжнародных баскетбольных турнірах. Латвія шмат разоў брала ўдзел у чэмпіянатах Эўропы, але галоўны посьпех адбыўся ў міжваенны час, калі зборная стала першай пераможцай чэмпіянату 1935 году. Пасьля 1939 году Латвія была вымушаная прыпыніць дзейнасьць сваёй нацыянальнай зборнай праз акупацыю краінаў Балтыі. Латвія аднавіла незалежнасьць у 1991 годзе, а праз год ейная зборная зноў пачала браць удзел у міжнародных спаборніцтвах.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

26 лістапада 1923 году зьявілася Латвійская баскетбольная асацыяцыя, якая была заснавана раней за большасьць баскетбольных федэрацыяў іншых краінаў сьвету[1]. 29 красавіка 1924 году зборная Латвіі згуляла сваю першую міжнародную гульню супраць зборнай Эстоніі, выйграўшы яе зь лікам 20:16[1].

Thumb
Нацыянальнай зборная Латвіі на чэмпіянаце Эўропы 1935 году.

Латышы, як і іхныя балтыйскія суседзі, як то летувісы і эстонцы, пачалі гуляць у баскетбол у 1920-я гады. Пры гэтым Латвія хутка зрабілася наймацнейшай з балтыйскіх камандаў. 13 сьнежня 1925 году ў Рызе зборная Латвіі лёгка перамагла зборную Летувы ў першай сустрэчы каманды зь лікам 41:20. Фактычна Латвія стала адной з наймацнейшых нацыянальных зборных сьвету. Першыя латыскія каманды складаліся з студэнтаў і навучэнцаў, якіх трэнавалі трэнэры амэрыканскай Асацыяцыі маладых хрысьціянаў[1]. Латвія таксама была адной з васьмі краінаў, якія падпісалі акт аб заснаваньні ФІБА 18 чэрвеня 1932 году ў Жэнэве разам з Швайцарыяй, Чэхаславаччынай, Грэцыяй, Італіяй, Партугаліяй, Румыніяй і Аргентынай. Прадстаўніком ад Латвіі на гэтай устаўной нарадзе быў Язэп Шадзейка[1].

Зборная Латвіі перамагла на першым чэмпіянаце Эўропы 1935 году. Цягам турнір латышы перамаглі зборную Вугоршчыны ў папярэднім раўндзе, зборную Швайцарыі ў паўфінале і зборную Гішпаніі ў фінале, заняўшы першае месца сярод дзесяці краінаў-удзельніцаў[2]. Перад пачаткам летніх Алімпійскіх гульняў 1936 году зборная Латвіі як дзейны чэмпіён кантынэнту ўважалася за адным з фаварытаў, аднак Алімпіяда для латышоў склалася няўдала. Пачатак выступаў быў неблагім, бо зборная Латвіі перамагла зборную Ўругваю зь лікам 20:17. Тым ня менш, у наступных гульнях латыскіх баскетбалістаў чакалі паразы ад зборнай Канадай зь лікам 23:34 і ад зборнай Польшчы зь лікам 23:28. У выніку латышы не кваліфікаваліся ў накаўт-стадыю[3]. Зборная брала ўдзел у наступных двух чэмпіянатах Эўропы, у апошнім якіх да вайны зборная здабыла срэбныя мэдалі.

Праз савецкую і нацысцкую акупацыі латышы ня змаглі прадстаўляць Латвію на турнірах, арганізаваных ФІБА ці Алімпійскіх гульнях. Затое яны былі вымушаныя гуляць за зборную СССР. Толькі па распадзе СССР нацыянальная баскетбольная фэдэрацыя ў верасьні 1991 году аднавіла сваё сяброўства ў ФІБА[1].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads