Мужчынская зборная Эстоніі па баскетболе

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мужчынская зборная Эстоніі па баскетболе
Remove ads

Збо́рная Эсто́ніі па баскетбо́ле (па-эстонску: Eesti korvpallikoondis) — нацыянальная зборная Эстоніі, якая прадстаўляе дзяржаву на міжнародных спаборніцтвах па баскетболе. Забесьпячэньнем ейнага функцыянаваньня займаецца Эстонская баскетбольная фэдэрацыя. Зборная Эстоніі — шасьціразовая ўдзельніца чэмпіянатаў Эўропы і ўдзельніца Алімпійскіх гульняў 1936 року.

Хуткія факты Асноўныя зьвесткі, Рэйтынг ФІБА ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Матч зборных Летувы і Эстоніі на чэмпіянце сьвету 1937 году.

29 красавіка 1924 году зборная Эстонія згуляла свой першы міжнародны матч супраць сваіх балтыйскіх суседзяў зборнай Латвіі, прагуляўшы ў Рызе зь лікам 20:16. Празь дзесяць гадоў, 30 лістапада 1934 году, Эстонія прыядналася да ФІБА. Праз два гады зборная згуляла ў сваім першым міжнародным турніры на летніх Алімпійскіх гульнях 1936 году ў Бэрліне. Гэта была дэбютная для баскетболу Алімпіяда. Зборная Эстоніі, ачоленая трэнэрам Гэрбертам Нійлерам, згуляла свой стартавы матч на турніры супраць зборнай Францыі, здабыўшы перамогу зь лікам 34:29[1]. Зборная прайграла наступную гульню другога раўнду зборнай ЗША зь лікам 28:52, але пракрочыла ў суцяшальны раўнд, дзе сустрэлася з зборнай Філіпінаў у трэцім раўндзе, прайграўшы ёй зь лікам 22:39.

Эстонія ўпершыню ўзяла ўдзел у чэмпіянаце Эўропы ў 1937 годзе. Каманда выйграла сваю першую гульню супраць зборнай Эгіпту зь лікам 44:15, але ня здолела прабіцца ў плэй-оф, прагуляўшы ў групе зборнай Летувы зь лікам 15:20 і зборнай Італіі зь лікам 20:30. Агулам зборная заняла 5-ы радок, здабыўшы перамогі ў наступным суцяшальным турніры над зборнымі Чэхаславаччыны зь лікам 30:20 і Латвіі зь лікам 41:19[2]. Праз два гады на чарговым чэмпіянаце Эўропы зборная зноў была на пятым месцы, а ў 1940 годзе краіна была акупаваная СССР, што на шмат гадоў спыніла дзейнасьць нацыянальнай каманды.

Thumb
Тыйт Сок трэнаваўся зборную Эстоніі двойчы — з 2004 па 2007 гады і з 2009 па 2019 гады.

Па аднаўленьні незалежнасьці Эстонская баскетбольная фэдэрацыя зноў была залічаная да ФІБА ў 1991 годзе. Эстонія атрымала права на ўдзел у чэмпіянаце Эўропы 1993 году, які ладзіўся ў Нямеччыны. На тым турніры зборная прабілася ў 1/4 фіналу, дзе саступіла зборнай Расеі. У наступныя дзесяцігодзьдзі асаблівых посьпехаў камандзе бракавала.

Remove ads

Дасягненьні

Больш інфармацыі Чэмпіянат, Рок ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads