Мужчынская зборная Нарвэгіі па хакеі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Збо́рная Нарвэгіі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нарвэгіі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 10 месцы[1]. Кіроўны орган — Нарвэскі хакейны зьвяз, галоўным трэнэрам зьяўляецца Пэтэр Торэсэн.

Хуткія факты Фэдэрацыя, Мэнэджар ...
Remove ads

Мінуўшчына

Нарвэскі хакейны зьвяз быў заснаваны ў 1934 годзе, стаўшы чальцом ІІХФ у 1935 годзе[2][3]. Аднак зборная зьявілася толькі ў 1937 годзе, бо да гэтага ў зьвяза не было дастаткова сродкаў для падтрымкі каманды. Да пачатку Другой сусьветнай вайны нарвэская зборная амаль не ўдзельнічала ў турнірах, адправіўшыся ўпершыню ў тым жа 1937 годзе на чэмпіянат сьвету ў Лёндан. Першы матч нарвэжцы правялі 17 лютага, атрымаўшы буйную паразу ад зборнай Чэхаславаччыны зь лікам 0:7. Наступная параза ад Швайцарыі зь лікам 2:13 выбіла нарвэжцаў з турніру[4]. У чэмпіянаце сьвету 1938 году нарвэжцы таксама прынялі ўдзел, аднак на наступны год яны адмовіліся ад удзелу ў чарговым першынстве сьвету. У ніводным матчы да пачатку вайны нарвэжцы ня здолелі атрымаць перамогу: найлепшым дасягненьнем стала толькі мінімальная параза ад Швэцыі зь лікам 3:4[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads