Мужчынская зборная Францыі па хакеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Збо́рная Фра́нцыі па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Францыі. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 12 месцы[1]. Кіроўны орган — Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе; галоўным трэнэрам зьяўляецца фінскі спэцыяліст Дэйв Гэндэрсан.
Remove ads
Мінуўшчына
Зборная Францыя брала ўдзел у сусьветных спаборніцтвах па хакеі ў чэмпіянаце сьвету ад самага першага турніру ў 1920 годзе, а таксама ў Алімпійскіх гульнях 1920 году ў Антвэрпэне[2]. На чэмпіянаце Эўропы ў 1923 годзе, зборная атрымала срэбраныя мэдалі, а на наступны год — золата на чэмпіянаце Эўропы ў Міляне, што на сёньняшні дзень зьяўляецца найвышэйшым посьпехам францускай каманды. Свой найлепшы вынік на Алімпійскім турніры Францыя атрымала на гульнях у Санкт-Морыцы ў 1928 годзе, дзе францускія хакеісты занялі 5-е месца.
З 1930 году францускі ўдзел у чэмпіянатах сьвету становіцца нерэгулярным, зь цягам часу Францыя губляе свае пазыцыі ў хакейнай герархіі. Пачынаючы з чэмпіянату сьвету 1961 году зборная рэгулярна ўдзельнічае ў турнірах зноўку, аднак у асноўным выступаючы ў ніжэйшых дывізіёнах. Толькі з 1992 году, калі колькасьць удзельнікаў чэмпіянату сьвету была павялічана з 8 да 12, француская зборная вярнулася ў эліту сусьветнага хакею, дзе выступала да чэмпіянату сьвету 2000 году ў Санкт-Пецярбургу.
Ад 2001 па 2007 год, акрамя чэмпіянату сьвету 2004 году, Францыя правяла ў першым дывізіёне. У 2006 годзе падчас правядзеньня хатняга чэмпіянату першага дывізіёну ў Ам’ене была створаная Француская фэдэрацыя хакею на лёдзе, якая была вылучана з Фэдэрацыі лядовага спорту, што зьяўляецца гістарычна важкай падзеяй у францускім хакеі. Перамога ў турніры 2007 году і выхад у эліту, такім чынам, адзначыў рэнэсанс францускага хакею.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads