Музыкальная газета

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Музыкальная газета» — беларускае штотыднёвае выданьне, прысьвечанае музыцы й шоў-бізнэсу.[1]

Хуткія факты Тып, Выдавец ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана ў Менску ў 1996 годзе выдаўцом Анатолем Віктаравічам Кірюшкіным (ВД «Нестар»). Газэта выходзіла першапачаткова адзін раз у тыдзень, затым адзін раз у два тыдні, на расейскай мове, распаўсюджвалася на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама праз прыватных распаўсюднікаў на рынках Украіны й Расеі.[2] Наклад у розныя гады вар’яваўся ад 7 000 асобнікаў да 19 500, пасьля наклад рэзка ўпаў і працягваў зьніжацца ў наступныя гады, у той час як апошні нумар выйшаў у сьнежні 2007 году накладам у 2 514 асобнікаў.[3]

Да 2003 году газэта выходзіла ў каляровым фармаце й распавядала як пра заходнюю, так і пра беларускую й расейскую музычную сцэны. З 2003 году газэта стала пісаць выключна на тэмы беларускай музыцы (асьвятленьне заходняй музыкі перавандравала ў новы часопіс «НОТ-7»), зьмяніла дызайн і перайшла на 8 старонак (замест 16) у чорна-белым выкананьні.[4][5]

Практычна з самага пачатку галоўным рэдактарам выданьня зьяўляўся Алег «ОК» Клімаў, вядомы беларускі музычны журналіст.[6][7][8] За час свайго існаваньня газэта стала знакавым выданьнем для беларускіх знатакоў музыкі[9][10] й мела посьпех у Маскве ды Санкт-Пецярбургу, галоўным чынам за кошт велізарнай колькасьці апублікаваных матэрыялаў і высокай (у першыя гады) якасьці публікацыяў.[4][11]

Напярэдадні 2008 году ў сілу фінансавых прычын газэта спыніла сваё існаваньне.[12][13][14]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads