Алег Клімаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Клімаў — беларускі музычны журналіст і крытык, тэлевядучы[2].
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Ленінску (Казахстан)[3]. У 1988 годзе скончыў філіял «Усход» Маскоўскага авіяцыйнага інстытуту[3]. У 1988—1993 гадах працаваў на Менскім заводзе вылічальнай тэхнікі імя Р.К. Арджанікідзе[3]. Затым два гады займаўся прыватным прадпрымальніцтвам[4].
З 1995 году пачынаецца кар’ера журналіста: Клімаў піша артыкулы ў часопісы «па-расейску: Несси», «па-расейску: Золотая орхидея»[3]. У 1997 годзе пераходзіць у штат «Музыкальнай газеты» й ужо праз два гады замацоўваецца на пасадзе шэф-рэдактара выданьня, дзе заставаўся да закрыцьця газэты ў 2007 годзе[3][5], часам піша пад псэўданімам «О’К»[6]. Паралельна з гэтым у 2003—2009 гадах быў шэф-рэдактарам часопісу «НОТ-7(be)»[3].
У той жа час працаваў на беларускім тэлебачаньні вядучым музычнага спаборніцтва «The Global Battle of the Bands» (2006—2007 годы), быў рэдактарам шоў «па-расейску: Звёздный ринг» на канале «Сталічнае тэлебачаньне» (2009—2010 годы)[4].
Вядомасьць Клімаву прынесла супрацоўніцтва з музычным парталам «Experty.by», дзе ён быў штатным крытыкам на працягу 2008—2013 гадоў[4]. Паралельна з гэтым у 2009–2012 гадах пісаў калёнкі для «Советской Белоруссии»[7], у 2006–2013 гадах — для «БелаПАН». З 2013 году піша ў газэце «Культура».
У 2011 годзе атрымаў музычную прэмію «Ліра» як «Найлепшы журналіст»[8].
Remove ads
Ацэнкі
Вецер Мэханічны, сузаснавальнік партала «Tuzin.fm», падчас інтэрвію з Вольгай Самусік з «Музыкальной газеты» ў 2005 годзе прылічыў Клімава да ліку «вядучых музычных журналістаў і крытыкаў»'[9].
Тацьцяна Заміроўская дала ў 2008 годзе ў сваёй калёнке на «БелаПАН» такую ацэнку творцу, які й пасьля закрыцьця «Музыкальной газеты» працягнуў займацца музычнай журналістыкай: «Застаўся адзін нязменны Алег Клімаў. Я шчыра ім захапляюся, але баюся, што асабіста ў мяне да яго ўзросту будзе нашмат менш душэўнай стойкасьці й адэкватнасьці»[10].
Рэцензія Клімава на альбом Лючаны «па-расейску: Улечу...» была названа найлепшай за 2008 год паводле вэрсіі лэйбла «West Records»[11].
У 2011 годзе на пытаньне Зьмітра Баяровіча з «Ultra-music.com» пра добрых музычных крытыкаў Павал Сьвярдлоў, рэдактар Эўрапейскага радыё для Беларусі, сярод іншых адзначыў і Алег Клімава, бо той «варта піша пра музыку»[12].
Тацьцяна Мушынская разважала пра стыль аўтара з нагоды атрыманьня прэміі «Ліра» ў 2012 годзе: «Публікацыі Клімава асабіста мне больш нагадваюць сьвецкую хроніку, крыху разбаўленую журналісцкімі сэнтэнцыямі»[8].
Remove ads
Літаратура
- Д.П. КЛІМАЎ АЛЕГ (Климов Олег, Klimau Aleh) // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 139. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads