Музэй Торвальдсэна
Мастацкі музэй у Капэнгагене From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэ́й То́рвальдсэна (па-дацку: Thorvaldsens Museum) — мастацкі музэй у Капэнгагене на востраве Сьлётсгольмэне.
У музэі выстаўлены шырокі спэктар твораў Бэртэля Торвальдсэна: арыгінальныя гіпсавыя мадэлі, выкарыстаныя для стварэньня ягоных помнікаў з мармуру і бронзы. Таксама прадстаўленая вялікая колькасьць карцінаў, антыкварыяту, эротыкі, малюнкаў, графікі і прадметаў, якімі скульптар карыстаўся пры жыцьці.
Remove ads
Мінуўшчына
Музэй пабудаваны ў 1839—1848 роках паводле праекту Мікаэля Готліба Біндэсболя на падмурках колішняга сьметніку палацу Крыстыянсборгу.
Фрыз на вонкавай сьцяне музэю паказвае вяртаньне Торвальдсэна з Рыму ў 1838. У 1949—1959 роках твор Ёргэна Зоне прыйшоў у заняпад і быў заменены копіяй мастака Аксэлем Сальта[1].
Бэртэль Торвальдсэн памёр за чатыры гады да сканчэньня пабудовы. Перад адкрыцьцём ягоная труна была перавезена з катэдры Нашай Дзевы ў двор музэю.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads