Музэй Чартарыйскіх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музэй Чартарыйскіх
Remove ads

Музэй Чартарыйскіх — мастацкі збор у складзе Нацыянальнага музэю ў Кракаве. Заснаваны ў 1796 годзе княгіняй Ізабэлай Чартарыйскай, жонкай Адама Казімера Чартарыйскага. Яшчэ раней, у 1778 годзе, яна заснавала першы ў Польшчы мастацкі музэй на плошчах палацу Чартарыйскіх у Пулавах.

Thumb
Будынак музэю (былы Кракаўскі арсэнал)

Найбольш значныя прадметы збору былі прывезены зь Італіі сынам Ізабэлы, Адамам Ежы Чартарыйскім, у 1798 годзе. Да іх колькасьці належаць, апроч рымскіх старажытнасьцяў, «Дама з гарнастаем» Леанарда да Вінчы і «Партрэт маладога чалавека» пэндзля Рафаэля (страчаны ў часы Другой сусьветнай вайны).

Пасьля эміграцыі Чартарыйскага ў Парыж яго мастацкі збор знайшоў прыстанак у гатэлі Лямбэр. Франка-пруская вайна вымусіла яго сына Ўладзіслава пакінуць Парыж і шукаць сховішчы ў Аўстра-Вугоршчыне. Тады ж мастацкі збор і пасяліўся ў старадаўнім будынку кракаўскага арсэналу.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Музэй Чартарыйскіхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads