Уладзімер Корш-Саблін

савецкі кінарэжысэр, актор (1900–1974) From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімер Корш-Саблін
Remove ads

Уладзі́мер Уладзі́меравіч Корш-Са́блін (сапраўднае прозьвішча — Саблін; 29 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1900, Масква, Расейская імпэрыя — 6 ліпеня 1974, БССР) — савецкі беларускі кінарэжысэр, актор кіно. Адзін з заснавальнікаў беларускага кіно.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...

Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, Народны артыст БССР і СССР (1969).

Remove ads

Жыцьцяпіс

Уладзімер Уладзімеравіч Корш-Саблін нарадзіўся 29 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1900 ў Маскве. У 1917 годзе пачаў творчую дзейнасьць як актор тэатру, у кіно зьявіўся ў 1923 годзе. З 1925 году ў беларускім кінэматографе.

Сябра ВКП (б) з 1948 году. У 1945—1960 і 1969—1974 гадох — мастацкі кіраўнік кінастудыі «Беларусьфільм». З 1957 году — старшыня Аргбюро СРК БССР. З 1965 году — першы сакратар СК Беларусі.

Сканаў 6 ліпеня 1974 году. Пахаваны ў Менску на Ўсходніх могілках[3].

Remove ads

Творчасьць

Корш-Саблін здымаў камэдыі, драмы, біяграфічныя фільмы. Асноўная тэматыка — гісторыка-рэвалюцыйныя фільмы з характэрнай рамантычнай узьнёсласьцю, эпічнай шырынёй.

Пастаноўшчык першага гукавога беларускага фільму «Першы ўзвод». Сярод іншых карцінаў Корш-Сабліна — «Залатыя агні», «Пяюць жаваранкі», «Канстанцін Заслонаў».

Прэміі і ўзнагароды

  • Сталінская прэмія трэцяй ступені (1950) — за фільм «Канстанцін Заслонаў» (1949).
  • Дзяржаўная прэмія Беларускай ССР (1967) — за фільм «Масква — Генуя» (1964).
  • Народны артыст СССР (1969).
  • Ордэн Леніна.
  • Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads