Музэй карабля Ваза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музэй карабля Ваза
Remove ads

Музэй карабля Ва́за, таксама Музэй карабля Ва́са (па-швэдзку: Vasamuseet) — музэй у сталіцы Швэцыі Стакгольме, які зьмяшчае карабель XVII-га стагодзьдзя Ваза. Разьмешчаны на высьпе Юргордэн. Заснаваны 15 чэрвеня 1990 году і ўваходзіць у групу Дзяржаўных марскіх музэяў і музэяў гісторыі транспарту Швэцыі.

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Наведнікаў ...
Remove ads

Гісторыя

У 1625 годзе кароль Швэцыі Густаў II Адольф загадаў пабудаваць для свайго флёту новы, моцны карабель, які мусіў стаць ягоным флягманам. У 1627 годзе будаўніцтва 64-гарматнага караблю Vasa, названага ў гонар каралеўскай дынастыі Ваза, было завершана, а 10 жніўня 1628 году карабель адправіўся ў свой першы рэйс. Але ўжо праз прыкладна 1 300 м ён патануў.

25 жніўня 1956 году швэдзкі гісторык-аматар Андэрс Франсэн адшукаў затанулы карабель у раёне Бэкгольмскага доку[2]. У 1961 годзе Ваза быў падняты з вады і разьмешчаны ў часова прыстасаваным для гэтага будынку. У 1987 годзе пачалося будаўніцтва сучаснага будынку музэю, які быў урачыста адкрыты 15 чэрвеня 1990 году. У 2013 годзе музэй быў перабудаваны і пашыраны.

Remove ads

Наведвальнікі

Музэй карабля Ваза зьяўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных атракцыёнаў Швэцыі. У 2014 годзе яго наведалі 1 220 000 турыстаў, што ставіць яго на другое месца паводле папулярнасьці пасьля Скансэну[3].

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads