Скансэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ска́нсэн (па-швэдзку: Skansen) — этнаграфічны музэй на вольным паветры ў сталіцы Швэцыі Стакгольме, разьмешчаны на высьпе Юргордэн. Заснаваны 11 кастрычніка 1891 году Артурам Гасэліюсам. Паводле стану на 2014 год у музэі налічвалася каля 140 будынкаў з усёй Скандынавіі, найстарэйшы зь якіх — Ваствэйтлёфтэт — датуецца XIV стагодзьдзем. Колькасьць наведвальнікаў у 2015 годзе склала 1 377 120 чалавек[1].
Remove ads
Назва
Назва паходзіць ад шанцу (па-швэдзку: Skans), які кароль Карл XIV Юган узьвёў як месца для гульняў для свайго сына Оскара.
Гісторыя
Будучы заснавальнік Скансэну Артур Гасэліюс быў вельмі занепакоены тым, што народная культура можа быць страчана. У 1872 годзе ён ажыцьцявіў экспэдыцыю, зь якой прывёз розныя экспанаты, а таксама літаратуру й сабраныя народныя легенды. У Стакгольме ён зладзіў выставу, прысьвечаную вынікам сваёй экспэдыцыі і падараваў экспанаты дзяржаве, а ў 1880 годзе заснаваў Музэй Паўночных краінаў.
Наступным крокам Гасэліюса стала зьбіраньне ў адным месцы старых будынкаў з мэтай іх захаваньня — гэта й стала Скансэнам, які аднак да 1963 году быў часткай Музэю Паўночных краінаў. Музэй адкрыўся 11 кастрычніка 1891 году, стаўшы першым у сьвеце Этнаграфічным музэем на вольным паветры. Тады ў ім ужо знаходзіліся наступныя будынкі: хата з Муры, хата з Урсы (абедзьве з Далярны), дзьве хаты з Блекінге і саамскі шалаш[2].
Цяпер музэй мае наступныя аддзелы: прыродна-гістарычны, заалягічны, Цівалі, Аддзел сялянскіх будынкаў і Гарадзкі квартал XIX-га стагодзьдзя. Штогод на Раство ладзіцца кірмаш, а таксама шырока сьвяткуюцца буйныя нацыянальныя фэсты.
Remove ads
Галерэя
- Будынак Губгюлян, у якім знаходзіцца Музэй тытуню
- Будынак Ліла Скуган
- Сэглёрская царква
- У будынку Паштамту
- Сядзіба Скугагольм
- Калядны кірмаш у Скансэне
- Скансэнскі фунікулёр
- Бронзавы бюст заснавальніка музэю — Артура Газэліюса, працы Югана Аксэля Вэтэрлюнда
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads