Музэй індустрыі Дэрбі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музэй індустрыі Дэрбі
Remove ads

Музэй індустрыі Дэрбі (па-ангельску: Derby Industrial Museum, таксама вядомы як шаўковая фабрыка (па-ангельску: The Silk Mill) — музэй прамысловасьці і гісторыі, які знаходзіцца ў месьце Дэрбі (Ангельшчына).

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Тэматыка калекцыі ...
Remove ads

Мінуўшчына

Thumb
Пажар 1910 року на карціне Альфрэда Джона Кіна

Музэй разьмешчаны ў будынку былой шаўковай фабрыкі Lombe’s Mill, якой сканчаецца паўднёвая мяжа комплексу фабрык у даліне Дэрвэнту, уключанага ў сьпіс Сусьветнай спадчыны Вялікабрытаніі[1]. Першая з фабрыкаў паўстала паміж 1717 і 1721 рокамі[2]. Яе ўладальнікамі былі браты Лоўмб, якія паставілі ў памяшканьнях новыя станкі для выцягваньня шоўку ў ніці. Для прывядзеньня іх у дзеяньне выкарыстоўваліся вадзяныя колы.

Вытворчасьць шоўку была спыненая ў 1908 року, калі новы ўладальнік, F.W. Hampshire і Кампанія, вырашыў выпускаць ліпкія лавушкі на мух і лекі ад кашлю.

5 сьнежня 1910 году на фабрыцы здарыўся пажар, пасьля якога ўсходні бок будынку зваліўся ў раку. Ён быў адбудаваны, але ўжо трохпавярховым замест ранейшых пяці паверхаў.

Remove ads

Дзейнасьць

Thumb
Уваход у музэй і вежа Зялёнай катэдры

Музэй быў адчынены 29 лістапада 1974 году. Асаблівая ўвага ў экспазыцыях зробленая на чыгуначную галіну і прэзэнтацыю прадукцыі фірмы Rolls-Royce plc, брытанскай кампаніі, што спэцыялізуецца на авіяцыйных рухавіках і сілавых прыстроях для суднаў і прамысловасьці. Таксама прадстаўленыя горназдабываючая прамысловасьць, кераміка і ліцейная справа. У музэі ладзілі таксама іншыя выставы і адукацыйныя праграмы[3].

3 красавіка 2011 музэй быў зачынены на кансэрвацыю мескімі ўладамі[3], каб вызваліць грошы на рэканструкцыю шэрагу іншых музэяў. Пэўнай даты адкрыцьця музэю ў бліжэйшыя два рокі ў справаздачы па прычынах закрыцьця паведамлена не было[4][5]. Аднак выказаны спадзеў, што адкрыцьцё адбудзецца так хутка, як гэта будзе магчыма, улічваючы ролю музэю і ягоны «станоўчы ўплыў на будучыню места»[3].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads