Дэрбі

места ў Ангельшчыне (Вялікабрытанія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Дэрбі
Remove ads

Дэрбі (па-ангельску: Derby, вымаўляецца «Дэрбі») — горад у Ангельшчыне, у графстве Дэрбішыр, мае статус гораду з 1977 году[1]. Разьмяшчаецца ў рэгіёне Іст-Мідландс на беразе ракі Дэрвэнт.

Хуткія факты
Remove ads

Мінуўшчына

Горад мае дачыненьне да пэрыяду панаваньня Рыму, саксонаў і вікінгаў. Быў пабудаваны рымскімі калянізатарамі як форт пад назвай «Derventio», але ёсьць меркаваньні, што горад быў названы ад англасаксонскага «Deoraby» (паселішча аленяў). Уваходзіў у зьвяз пяці гарадоў, зьяўляючыся часткай Данэлагу.

Дэрбі й Дэрбішыр былі цэнтрам брытанскай прамысловай рэвалюцыі. У 1717 годзе тут была пабудавана першая ў Ангельшчыне шоўкавая фабрыка, што выкарыстоўвала гідраэнэргію. Гэта тэхналёгія была здабыта Джонам Ломбам ў П’емонце. Зараз у старым будынку фабрыкі месьціца музэй індустрыі Дэрбі, дзе можна знайсьці экспанаты чыгункавай, авіацыйнай і горназдабываючай галіны прамысловасьці, а таксама керамічных вырабаў і ліцейнае справы[2].

Remove ads

Выбітныя мясьціны

Сярод славутасьцяў гораду варта вылучыць катэдральны сабор Дэрбі, які быў пабудаваны ў XIV стагодзьдзі. Ён зьяўляецца цэнтрам англіканскай гіпархіі Дэрбі. Вежа сабору была пабудавана паміж 1510—1530 гадамі ў папулярным у тыя часы гатычным стылі. Але ў 1725 годзе архітэктар Джэймз Гібз перабудаваў сабор у стылі клясыцызму. Вышыня вежы сабора на дадзены момант складае 64,8 мэтру.

Remove ads

Прамысловасьць

У сучаснасьці ў Дэрбі знаходзяцца два заводы па зборцы аўтамабіляў кампаніяў Ролз-Ройз і Таёта. Інтэрнэт і тэлэфоны банк Эг («Egg» — яйка) таксама месьцяцца ў горадзе.

Адукацыя

Унівэрсытэт Дэрбі быў адчынены ў 1993 годзе, на базе коледжу, што вядзе сваю гісторыю з 1851 году[3]. У 2003 годзе ўнівэрсітэт Нотынггэма адчыніў у Дэрбі мэдыковую асьпірынтуру пры гарадзкой бальніцы Дэрбі.

Транспарт

У 12 кілямэтрах ад гораду знаходзіцца аэрапорт Усходні Мідландс, што абслугоўвае каля 5 мільёнаў чалавек штогод. Акрамя гэтага аэрапорт займаецца перавозкай грузаў і займае другую пазыцыю па колькасьці перавезенага грузу пасьля Гітраў.

Іншае

Горад даў назву разнавіднасьці скачак, а таксама асабліва прынцыповым футбольным матчам.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads