Фабрыка Ломба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Фабрыка Ломба
Remove ads

Фабрыка Ломба (па-ангельску: Lombe’s Mill) — першая пасьпяховая шоўкаматальная фабрыка ў Ангельшчыне. Пабудаваная на высьпе ракі Дэрвэнт у Дэрбі. Архітэктар — Джордж Соракалд.

Хуткія факты Іншыя назвы, Тып ...
Remove ads

Мінуўшчына

Першая спроба пабудаваць фабрыку па вытворчасьці шоўку належала Томасу Котчэту. Пасьля ягонай няўдачы Джон Ломб вырашыў вывучыць досьвет італьянцаў у П’емонце, куды ён накіраваўся ў 1716 року. Гэтае ягонае падарожжа сталася адным зь першых прыкладаў прамысловага шпіянажу. Вярнуўся дамоў ён ня толькі з досьведам, але і зь некалькімі італьянцамі.

Разам з братам Томасам яны замовілі ўзьвядзеньне фабрыкі Джорджу Соракалду паводле ягонага разуменьня і ўсталявалі там новыя станкі. Фабрыка была пабудаваная побач з фабрыкай Томаса Колчэта на заходнім узьбярэжжы ракі Дэрвэнт у Дэрбі. Месца пабудовы мела вельмі істотнае значэньне, паколькі ў гэтым месцы рака мела магутны сьцёк, а фабрыка стаяла ля дарогі на Лёндан.

Томас Ломб атрымаў 14-рочны патэнт на абарону дызайну сваіх машын па скручваньні шоўку. Гэта абурыла караля Сардыніі, які спыніў пастаўкі сыравіны. Ён таксама падазраецца ў загадкавай сьмерці Джона Ломба ў 1722 року. Старэйшы Ломб, Томас, пераняў справы брата пасьля ягонай сьмерці. Па сканчэньні тэрміну дзеяньня патэнту ў 1732 паўсталі новыя фабрыкі ў Стокпарце і Маклсфілдзе. У 1739 року фабрыка была прададзеная Томасу Ўілсану[1].

Вельмі мала зьвестак дайшло пра першапачатковы выгляд фабрыкі. Вядома, што яна была пяціпавярховай, вышынёй 17 м, і мела форму простакутніка даўжынёй 33,5 м і шырынёй 12 м. Яна стаяла на некалькіх каменных арках, празь якія магла працякаць вада. Першыя два паверхі займалі закладачныя станкі, матальныя машыны займалі тры верхнія паверхі. Станкі прыводзіліся ў дзеяньне вадзяным колам Сараколда дыямэтрам 7 м і шырынёй 2 м. З патэнту 1718 року вынікае, што падчас працы фабрыку неабходна было праграваць. Гэта зьдзяйсьнялася з дапамогай паравога рухавіку, які нагнятаў цёплае паветра.

Remove ads

Сучаснасьць

Thumb
Музэй індустрыі Дэрбі, збудаваны на месцы фабрыкі

Фабрыка некалькі разоў пераходзіла з рук у рукі і перабудоўвалася, цяпер у яе будынку месьціцца музэй індустрыі Дэрбі. Непадалёк, ля мосту Эксэтэр, знаходзіцца барэльефная скульптура Джона Ломба.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads