Мунда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мунда, Мунд (лац. Mundo; грэц. Μοῦνδος; Moundos[1] ? — 536) — усходнерымскі афіцэр барбарскага паходжаньня.

Біяграфія

У пачатку VI стагоддзя зьбег ад гепідаў за Дунай (відаць, на правы бераг рэкі). Там ён сабраў вялікае войска зь мясцовых сялянаў і пачаў рабаваць суседнія тэрыторыі, кантраляваныя гепідамі і Рымскай імпэрыяй[2][3].

У 505 годзе ў зьвязе з остготамі разьбіў пад Гаррэум Маргі вайсковага магістра Ілірыка Флавіюса Сабініяна. Пазьней перайшоў на бок імпэрыі і атрымаў пасаду магістра мілітум. У 532 годзе адыграў важную ролю ў здушэньні паўтаньня Ніка ў Канстантынопалі, у 535 годзе ачоліў армію, выпраўленую ў остгоцкую Італію. Загінуў у бітве з остготамі пад камандаю Асінара і Грыпа.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads