Мунд

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мунд (Мундзь), Мунт, Монд (Мондзь), Монт (Монць) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Мунд, Мунда або Мунт, пазьней Монд або Монт (Mund, Munda, Munt, Mond[1], Mondt[2], Mont[1]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Мандзейка (Манцейка), Манціла (Монтэль), Мандывік, Монтвіл (Мунтвіл, Мондвіл), Мантывін, Мантыгайла (Мантыгал, Мунтыгайла), Мантыгерд (Мунтыгерд, Мундыгерд), Мондар (Мондэр, Монтар), Монтарт, Мондрык, Монтаўт (Мунтаўт, Мантольд), Агімонт, Аламунт, Альгімонт (Альгімунд, Альгімунт, Алькімонт, Аўгімонт, Аўгімунд, Аўгімунт), Алсмунт, Бімунт, Бумонт, Валімонт (Вальмунт, Вальмунд), Вельмант, Вігмант (Вімант), Відзімонт (Відмунд, Відмунт), Вілімонт, Вірмонт, Вісімонт (Вісімунт, Візмунт), Войшымунд, Галімонт (Галімунт), Гальмонт, Гаўдземунда, Гедмонт (Кадзімонт, Гемонт), Гесімонт (Гізымант), Германт (Гірмунт, Гармонт), Гірдзімонт, Градзімонт (Радмонт), Готмант / Гошмант, Гумонт, Геймант (Гаймунт), Гейдмант, Ермант, Дармонт, Даўмонт (Даўмунд, Даўмунт, Дамунт, Домунд), Дэймонт, Дзірмант (Дзермант), Дульмант (Доламунт, Тольмант), Жалмонт, Жыгімонт (Зыгмунт, Жыкмонт), Жытмунт, Ізмунт, Эйсімонт (Эйсмант, Эйсмунт), Комант, Карымонт, Кімант (Гімант, Кімунд, Кімунт), Люмонт, Мармонт, Наймант (Нэймант), Нарымонт (Нарымунт, Нармунт), Радзімонт, Рамант (Рамунт), Рыгмант (Рыгмунт), Рыдмонт, Рымант (Рымунд), Саймонт (Саймунт, Сеймант), Сармонт, Сірмонт, Скаламонт, Скірмант (Скірмунт, Скірмунд), Судзімонт (Судымунд, Судымунт), Сумонт, Талімонт (Талімунт), Эймант (Эймунд, Эймунт), Ямант (Ямунд, Ямунт), Ярмунд (Ярмант), Ясмант (Есьмант, Яшмант, Эсмунт, Асмунд), Ятмонт (Адамонт), Яўмонт. Адзначаліся германскія імёны Mundicho (Mondicus), Muntilo (Montel), Mundivicus, Muntwil, Mondawin, Montigel, Mundgerd, Munder (Munter), Mundert, Mondericus, Montaldus, Agimunt, Alamunt, Algemundus (Alcmunt, Alhmunt, Augemundus), Ausmunds, Bemund, Bumund, Walmont (Walmunt), Welamunt, Wigmunt (Wimund), Widimunt (Widmund), Willimunt, Vermunt (Virmundis), Wisemund (Wizmunt), Vuisimundo (Vuschmund), Galmund, Hallmund (Helmunt), Gaudemund, Gadamundus (Gemundus), Gesimund (Gismondus), Geromont (Girmund, Garimund), Gardmund (Gertmund), Hrodmunt (Rodmundus), Gutmunt (Gotmundus) / Gosmundus, Gummund, Haimund, Heidmundus, Eremund (Herimont), Darmundus, Damondus (Damundus), Deimund, Deormund, Tolmunt, Salamund, Sigimunt (Sigimund), Sidimund, Ismund, Eismund (Eisenmund), Comont, Karmunt, Gimmund (Kemmunt), Liumunt, Marmundus, Naimundus (Neimundus), Normund, Radmunt, Ramunt, Rigmunt, Redmund, Rimunt (Rimund), Seymund, Sarmund, Sirmont (Sirmund), Scelemundus (Scelemondo), Sciremunt, Sudhmund, Sommund, Talamundus, Eymunt (Eymundus), Jomund (Amund, Emund), Armund (Armunt, Eremunt), Asmunt (Eschmunt, Osmond), Etmunt (Jatmund, Adimondus), Eumund.

Адпаведнасьць імя Монт германскаму імю Mundo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[11]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[12].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Mundil, Demundis, Osmund, Rajmund (Rejmund), Richmundis, Rymund, Sismont (Sismunt), Warmundus, Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund)[13].

У Прусіі бытавалі імёны Munthe / Munte / Monte (1289, 1338, 1352, 1360, 1378, 1398, 1409 і 1425 гады)[14][15], Monteko / Montike / Montke / Mantiko / Monteke / Monticke[b] (1348, 1360, 1393, 1407 і 1443 гады)[16][17], Muntyl / Muntil / Montil / Montel / Mundill[c] (1331, 1360, 1386, 1419 і 1425 гады)[18][19], Montynne[d] (1459 год)[14], Montite / Mundite[e] (1318 і 1327 гады)[14], Montere / Muntir[f] (1289 год)[22][14], Montimand[14], Monthewinne[g][14], Kymund / Kymunt[h] (1396 і 1407 гады)[25][26], Noremunt[i][29], Willemunt[j] (1354 год)[31], Wissemunt[k][33]. У 1641 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Christophorus Mundus, Regiomontanus Borussus[34]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Mundt[35], у ваколіцах Мэмэлю — Mond[36].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Henricus Monte Nattangorum capitaneus (Хроніка Прускай зямлі)[37]; Ивашку у Крожах чоловекъ Кголиминъ, Монътьев братъ (1440—1492 гады)[38]; Chrin et Janko Montowicz, familiaribus meis (13 чэрвеня 1456 году)[39]; земяне мелницъкии на имя Станиславъ Монътевичъ з братаничомъ своимъ Ивашкомъ Глебовичомъ (3 сьнежня 1512 году)[40]; остринских… а земли пустовскии на имя: Монтевщину (11 красавіка 1514 году)[41]; земль пустых в Оболцохъ… на имя Любовы Мондевича (12 жніўня і 17 верасьня 1519 году)[42]; Ян Монтевичъ (1528 год)[43]; пустовщины… Монтишку (1537 год)[44]; слугъ и людеи… а Ивана Монътевича (5 лютага 1540 году)[45]; Степанецъ Монтевичъ Кожемяка (20 сьнежня 1549 году)[46]; дом Лукаша Монъдя… огородъ Лукаша Мондя (19 лютага 1566 году)[47]; Lucas Marcinides Mundius, iur. utr. doctor, Vilnensis in magno ducatu Lithuaniae (1575 год)[48][49]; Кондратъ Монтъ, мещанинъ Ковенскій (да 1600 году)[50]; Радко Маньдзин (1649 год)[51]; Montowicz (1671—1681 гады)[52]; Marianna Mundziewicz (1818 год)[53][l].

Remove ads

Носьбіты

Мантовічы[99] (Montowicz) гербу Магіла — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[100].

На 1906 год існавала вёска Мунцішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[101].

На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Мондзін, у гістарычнай ПрусііМунтова і Мантова.

Remove ads

Заўвагі

  1. У рэчышчы палітыкі летувізацыі іменную аснову -мунд- (-мунт-, -монт-) спрабуюць выводзіць ад летувіскага слова mantà з асноўным значэньнем 'рухомая маёмасьць', тым часам яно не фіксуецца ў слоўніках і тэкстах часоў Вялікага Княства Літоўскага, а ўпершыню зьяўляецца толькі ў слоўніку 1894 году ў форме monta[6]; польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменных асноваў -монт- і -мон- зь летувіскай мовы, а для іменных асноваў -мант- і -ман- за найбольш адэкватнае прызнае manýti 'думаць, меркаваць', manùs 'з добрай памяцьцю; кемлівы, вынаходлівы', mantùs 'здольны, разумны, мудры; хітры; умелы, спрытны; прыгожы'[7] (не адзначаючы, аднак, часу першай фіксацыі адпаведных словаў і іх значэньняў у летувіскіх слоўніках, тым часам manýti упершыню фіксуецца толькі ў прускім слоўніку 1870—1874 гадоў[8], manùs — толькі ў слоўніку 1897 году[9], слова mantùs фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[10])
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Mundicho[3]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Muntilo (Mundil)[3]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Muntin[3] (Mondinus[20])
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Muntito[3]
  6. Адзначалася германскае Munter (< Mundher)[21]
  7. Адзначалася старажытнае германскае імя Mondawin (Mundawins)[23]
  8. Адзначалася старажытнае германскае імя Kemmunt (Gimmund)[24]
  9. Адзначалася германскае імя Normund[27][28]
  10. Адзначалася старажытнае германскае імя Willimund[30]
  11. Адзначалася старажытнае германскае імя Wisemund[32]
  12. Таксама:
    • Смонт (параўн.: Dawid Żminigajło Jawgiel, т. б. z Minigajła[54]): поддаными господаръскими волости Дирванъское… Мин Смонтовичъ (14 красавіка 1542 году)[55];
    • Монтан (адзначалася германскае імя Mondane[56]): et actio inter famatum Ioannem Montan civem et consularem Wilnensem (сакавік 1584 году)[57], Ioannes Montan (23 лістапада 1584 году)[58], Montan (1671—1681 гады)[52], у 1616 годзе ўпаміналася вількамірская зямянка Раіна Паўлоўская Якубава Монтанава[59];
    • Монтын, Мундэн (адзначалася старажытнае германскае імя Muntin[3], Mondinus[60], пазьнейшае Montin[61]): sioło Montinskie (4 сьнежня 1554 году)[62], Montyniany (1744 год)[63], Wincenty Munden (1808 год)[64];
    • Мундун (адзначалася германскае імя Mondon[65][66][67]): homines dictos Monduny (15 верасьня 1434 году)[68], Munduny… Mantuny (1744 год)[63];
    • Монтант: Georgius Montonthowicz (24 ліпеня 1499 году)[69], Michno Montontow. (1558 год)[70];
    • Мундзет, Монцет (адзначалася старажытнае германскае імя Muntito[3], германскае імя Mondet[71]): з Монтетовичъ (1567 год)[72], у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпамінаўся засьценак Мундзецішкі ў Ашмянскім павеце[73];
    • Мундут, Монтат (адзначалася германскае імя Mondot[74]): на гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Мундуцішкі, на гістарычнай АшмяншчынеМонтацішкі;
    • Мондрыгайла: Wies Pruszance. Klim Mondrygayło, ma synow czterech — Kazimierza, Krzysztopha (6 лістапада 1678 году)[75];
    • Монтрыд (адзначалася старажытнае германскае імя Mundred[76]): od Augustyna Montryda, mieszczanina (1675—1677 гады)[77];
    • Мунтрын: dwór Muntrynowski niedalieko od Mienska liezący (22, 28 кастрычніка і 7 лістапада 1528 году і 20 ліпеня 1529 году)[78];
    • Гамунт (адзначалася старажытнае германскае імя Hamunt[79]): wioska Homontowo (24 ліпеня 1711 году)[80];
    • Грымунт (адзначалася старажытнае германскае імя Grimund[81]): Grymunty (1744 год)[63];
    • Драмонт (адзначалася старажытнае германскае імя Drómundr[82][83][84]): Antoni Dromont (1784 год)[85], Драмонты (Dramont) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род[86];
    • Ірмунт (адзначалася старажытнае германскае імя Irmunt[87]): Ірмунтынэн (Irrmuntinnen) — былая вёска каля Інстэрбургу ў Прусіі[88];
    • Клісмунт: Józef Klismunt (3 лютага 1744 году)[89];
    • Леймонт (адзначаліся старажытныя германскія імёны Laimundus і Lemondus[90]): Leymont Hayduk (1671—1681 гады)[91];
    • Пальмант (адзначалася старажытнае германскае імя Paldmunt[92]): Пальманты (Palmont) гербу Дуброва — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[93];
    • Росмант (адзначалася старажытнае германскае імя Rosmunda[94], пазьнейшае Rosamond[95]): у Папскай сэмінарыі ў Вільні ў 1592 годзе навучаўся выхадзец зь Вільні Вацлаў Росмант (Wacław Rosmant)[96];
    • Склінсмонт: Склінсманты (Sklińsmont) гербу Пабог — літоўскі шляхецкі род з Браслаўскага і Вількамірскага паветаў[97];
    • Юстымонт: Юстыманты (Justymont) гербу Паўкозіч — літоўскі шляхецкі род[98]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads