Мура (Швэцыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мура (Швэцыя)
Remove ads

Му́ра (['muːra], па-швэдзку: Mora) — горад у цэнтральнай частцы Швэцыі, у лэне Далярна, у аднайменным ляндскапе. Цэнтар аднайменнай камуны. Вядомы як месца арганізацыі і фінішу лыжнага маратону Васалёпэт і як радзіма швэдзкага мастака Андэрса Цорна. Насельніцтва 12 602 чалавекі (на 31 сьнежня 2015).

Хуткія факты
Remove ads

Назва

Назва гораду паходзіць ад старажытнашвэдзкага mor — «шчыльны лес на балоцістай зямлі».

Гісторыя

Thumb
Помнік Густаву Вазу ў цэнтры Муры

Упершыню Мура згадваецца ў 1325 г., але магчыма, паселішча існавала ўжо ў XIII стагодзьдзі. У 1520 швэдзкі шляхціц Густаў Ваза ўцякаў праз Далярну ад перасьледу датчанаў. У Муры, ля мясцовай царквы ён заклікаў месьцічаў да паўстаньня супраць дацкага панаваньня, але яны яго спачатку не паслухаліся, і іх будучы кароль пабёг далей, у бок Нарвэгіі. Падумаўшы над словамі Вазы, месьцічы ўсё ж вырашылі падтрымаць яго ідэю і паслалі двух лыжнікаў дагнаць яго: гэта адбылося ў мястэчку Сэлен. Ваза вярнуўся ў Муру і ўзначаліў антыдацкае паўстаньне, якое скончылася атрыманьнем Швэцыяй незалежнасьці і каранацыяй Густава Вазы на швэдзкі сталец.

XVII стагодзьдзе стала цёмнай старонкай гісторыі гораду, бо прайшло пад знакам шматлікіх вядзьмарскіх працэсаў, што ўнесьлі жыцьцё дзясяткам чалавек. У наступным стагодзьдзі, у выніку шэрагу неўраджайных гадоў, многія жыхары Муры шукалі заработку ў Стакгольме, але потым усё ж вярталіся ў родныя мясьціны. У канцы XVIII стагодзьдзя ў Муры пачалі вырабляць насьценныя гадзіньнікі, а з 1860-х гг. — швейныя машынкі. У канцы XIX стагодзьдзя чыгунка злучыла Муру зь іншымі часткамі Швэцыі.

Remove ads

Славутасьці

Thumb
Хата, у якой нарадзіўся і жыў Андэрс Цорн
  • Музэй Андэрса Цорна і хата, дзе ён нарадзіўся.
  • Дом лыжнага маратону Васалёпэт і фінішны пункт гэтага забегу.
  • Статуя Густава Вазы працы Андэрса Цорна (на месцы фінішу Васалёпэту).
  • Царква Муры
  • Томтэлянд, або Краіна Томтэна — тэматычны парк, прысьвечаны гэтаму швэдзкаму мітычнаму пэрсанажу, якому прыкладна адпавядае беларускі Зюзя.
  • Вытворчасьць далярнскіх конікаў у Нюснэсе (у навакольлі Муры).

Асобы

  • Андэрс Цорн — швэдзкі мастак
  • Нільс Карлсан (вядомы таксама як Мура-Нісэ, т. б. Нільс з Муры) — швэдзкі лыжнік, шматразовы пераможца маратону Васалёпэт
  • Юакім Канс — удзельнік гэві-мэтал гурту Hammerfall

Вонкавыя спасылкі

Мура (Швэцыя)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads