Мухарэм Байрамі

паўночнамакедонскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мухарэм Байрамі
Remove ads

Мухарэм Байрамі (па-македонску: Мухарем Бајрами; нар. 29 лістапада 1985 году, Скоп’е, СФРЮ) — былы македонскі футбаліст. Вядомы сваім моцным ударам. Гуляе на пазыцыі апорнага паўабаронцы, аднак можа згуляць і вылучанага паўабаронцу, які дзейнічае пад нападнікамі[2]. Акрамя македонскай валодае ангельскай, альбанскай, летувіскай і расейскай мовамі[3].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Распачаў сваю кар’еру ў клюбе «Слога Югамагнат», але пасьля вылету клюбу зь першага дывізіёну айчыннага чэмпіянату, Мухарэм далучыўся да іншага македонскага клюбу — «Влазрымі». У новым клюбе гулец раскрыўся, і, дзякуючы выдатнай другой палове сэзону, быў заўважаны летувіскімі сэлекцыянэрамі. У 2006 годзе Байрамі стаў гульцом клюбу «Коўна». У Летуве працаваў разам з такімі беларускімі спэцыялістамі, як Малафееў і Зыгмантовіч, аднак зачапіцца за асноўны склад клюбу ня здолеў, згуляўшы за каманду толькі пяць матчаў за два гады. Правёўшы яшчэ некаторы час у Летуве ў клюбе «Шылакарчма», вярнуўся на радзіму, дзе гуляў за «Рэнову».

«Гомель»

9 студзеня 2013 году году падпісаў кантракт зь беларусім клюбам «Гомель»[4], які заўважыў гульца падчас кваліфікацыйных матчаў Лігі Эўропы 2011—2012 гадоў, дзе «Рэнова» мела супрацьстаяньне з гомельскім калектывам[3]. Да пераходу ў беларускі клюб гульцом цікавіліся клюбы з Харватыі, Сэрбіі й Македоніі, аднак гулец выказаў жаданьне гуляць у беларускім першынстве. У пачатку чэрвеня 2013 году кантракт з «Гомелем» быў скасаваны па ўзаемнай згодзе[5]. За час знаходжаньня ў клюбе Байрамі прыняў удзел толькі ў адной афіцыйнай гульні. У жніўні 2013 году падпісаў кантракі з македонскім клюбам «Шкендыя»[6].

Remove ads

Асабістае жыцьцё

Жанаты й мае дваіх сыноў[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads