Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны»
мэдаль Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» (па-ўкраінску: Медаль «За жертовність і любов до України») — ўзнагарода Праваслаўнай царквы Ўкраіны, уведзеная ў 2015 годзе.
Remove ads
Апісаньне
Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» заснаваў Кіеўскі патрыярхат Украінскай праваслаўнай царквы па блаславеньні патрыярха Філярэта (Дзянісенка) сёлета ў студзені 2015 году[1][2].
Мэдалём узнагароджваюцца
Мэдалём «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» адзначаюць тых, хто прадэманстраваў актыўную грамадзянскую пазыцыю, гераізм і самаахвярнасьць падчас Рэвалюцыі годнасьці, падзеяў на Данбасе і ў Крыме, а таксама за валантэрскую дзейнасьць і дапамогу Ўзброеным сілам і добраахвотніцкім батальёнам[3].
Узнагароджаныя мэдалём
- Міхаіл Жызьнеўскі (чэрвень 2015, пасьмяротна)[4].
- Якаў Зайко (чэрвень 2015, пасьмяротна)[5]
- Алесь Чаркашын(be) (4 верасьня, пасьмяротна)[6]
- Віталь Ціліжэнка(be) (4 верасьня, пасьмяротна)[7]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads