Якаў Зайко

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Я́каў Я́каўлевіч Зайко́ (па-ўкраінску: Яків Якович Зайко; 4 красавіка 1940, в. Дзяляцічы Наваградзкага раёну Баранавіцкай вобласьці, Беларуская ССР, СССР — 18 лютага 2014, Кіеў, Украіна[1]) — украінскі грамадзка-палітычны дзяяч, журналіст і пісьменьнік беларускага паходжаньня. Народны дэпутат Украіны I скліканьня. Герой Украіны.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

  • З 1957 — бэтоньнік БМУ № 74, Жытомір.
  • З 1957 — вучань, Жытомір. ТВ № 5.
  • З 1959 — сталяр БМУ № 9, Бярдзянск.
  • З 1960 — сталяр, Жытомір.
  • З 1962 — сьлесар, Жытомірскі льнокамбінат.
  • З 1965 — газэта «Радянський шлях», Бярдычаў (загадчык аддзелу).
  • З 1967 — газэта «Промінь», Лугіны Жытомірскай вобласьці (адказны сакратар).
  • З 1968 — з-д «Электравымяральнік», Жытомір (рэдактар радыёмаўленьня).
  • З 1970 — абласная моладзевая газэта «Комсомольська зірка», Жытомір (загадчык аддзелу).
  • З 1973 — газэта «Зоря комунізму», Жытомір (адказны сакратар, намесьнік рэдактара).
  • З 1984 — інфармацыйны весьнік «Новини Житомирщини» (рэдактар); сакратар праўленьня абласной арганізацыі Зьвязу журналістаў Украіны (ЗЖУ).
  • З 1989 — журналісцкі каапэратыў «Посередник» (старшыня); газэта «Трудова Волинь», Жытомір (галоўны рэдактар); газэта «Фермер — вільний селянин», Кіеў (галоўны рэдактар).

Сябра ЗЖУ (з 1964). Сябра КПСС (1970—1989). Завочна скончыў ВПШ пры ЦК КПСС.

Народны дэпутат Украіны 12 (1) скліканьня з сакавіка 1990 да красавіка 1994.

Сустаршыня Грамадзкага фронту спрыяньня перабудове (Жытоміршчына; 1989—1993).

Удзельнік акцыяў пратэсту ва Ўкраіне ў сьнежні 2013 — лютым 2014 року. 18 лютага 2014 сканаў ад інфаркту ў выніку атакі «Бэркуту» на барыкады па вуліцы Інстытуцкай у Кіеве[2].

Remove ads

Узнагароды

  • Герой Украіны з уганараваньнем ордэна «Залатая Зорка» (21 лістапада 2014, пасьмяротна) за грамадзянскую мужнасьць, патрыятызм, гераічнае адстойваньне канстытуцыйных асноваў дэмакратыі, правоў і свабодаў чалавека, самаадданае служэньне ўкраінскаму народу, выяўленыя ў часе Рэвалюцыі годнасьці[3]
  • Ордэн «За заслугі» ІІ ст. (23 жніўня 2011)[4]
  • Ордэн «За заслугі» ІІІ ст. (15 жніўня 1997)[5]
  • Ганаровая грамата Вярхоўнай Рады Ўкраіны (10.2002)
  • Мэдаль «За ахвярнасьць і любоў да Ўкраіны» (УПЦ КП, чэрвень 2015, пасьмяротна)[6]
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads