Мэдына-дэль-Кампа
гішпанская грамада From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэдына-дэль-Кампа (па-гішпанску: Medina del Campo) — мястэчка ў Гішпаніі, якое знаходзіцца ў правінцыі Вальядалід аўтаномнай супольнасьці Кастылія і Леон. Мястэчка ёсьць часткай сельскагаспадарчае мясцовасьці й знаходзіцца далёка ад асноўных эканамічных цэнтраў краіны. Да Вальядаліду каля 45 кілямэтраў.
Remove ads
Гісторыя
Мэдына-дэль-Кампа набыло вялікае значэньне з-за свайго кірмашу, які ладзіўся ў XV і XVI стагодзьдзі. На кірмашы ў асноўным гандлявалі воўнай і тэкстыльнымі вырабамі, а таксама вёўся гандаль кніжкамі. Гэтыя кірмашы нават прыцягвалі да сябе манархаў Кастыліі. Вядома, што ў гэтым горадзе памёрла Ізабэла I у 1504 годзе.
Дэмаграфія
Паводле перапісу насельніцтва 2009 году ў мястэчку пражывала 21 540 чалавек.
Гарады-сябры
- Суг, Заходняя Сахара
- Манмарыён, Францыя
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads