Заходняя Сахара
спрэчная тэрыторыя ў паўночна-заходняй Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Заходняя Сахара (па-арабску: الصحراء الغربية) — ранейшая гішпанская калёнія (Гішпанская Сахара) у паўночнай Афрыцы на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. У наш час краіна акупаваная Марока, якая называе яе сваёй Паўднёвай правінцыяй. Заходняя Сахара мяжуе з Марока, Альжырам і Маўрытаніяй. Да нашага часу ня вызначаны афіцыйны статус Заходняй Сахары.
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
У 1911 годзе тэрыторыя Заходняй Сахары была калянізаваная Гішпаніяй, атрымаўшы назву «Гішпанская Сахара». Незалежнасьць Заходняя Сахара атрымала ў 1975 годзе, калі 300 000 мараканцаў прайшло маршам па тэрыторыі Заходняй Сахары.
Пачаткова, тэрытарыяльным прэтэнзіі да Заходняй Сахары, акрамя Марока, мела і Маўрытанія, якая нават увяла войскі ў паўднёвую частку краіны. У наш час Марока кантралюе большую частку Заходняй Сахары. Багатыя радовішчы фасфатаў, а таксама значная дапамога мараканскім мігрантам з боку дзяржавы зрабіла міграцыю мараканцаў сюды вельмі прывабнай. Невялікая ўсходняя частка Заходняй Сахары кантралюецца Фронтам Палісара, які змагаецца за аднаўленьне незалежнасьці краіны.
Remove ads
Палітыка
Геаграфія
Заходняя Сахара знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Афрыкі, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Амаль уся тэрыторыя краіны занятая камяністай пустэльняй, толькі на поўдні зьяўляюцца пяшчаныя дзюны. Паверхня краіны раўнінная, з высокімі абрывамі на ўзьбярэжжы акіяна.
Адміністрацыйны падзел
Эканоміка
Большая частка тэрыторыі эканамічна не выкарыстоўваецца. Дарожная сетка разьвітая вельмі слаба. Аснова сельскай гаспадаркі Заходняй Сахара гэта рыбная лоўля, ў аазісах вырошчваюцца фінікі. Прамысловасьць сканцэнтраваная на пераапрацоўцы здабываючыхся тут жа фасфатаў. Узьбярэжжа акіяна валодае значным патэнцыялам па выкарыстоўваньні энэргіі ветру.
Заходняя частка краіны атрымлівае значную дапамогу з боку Марока на разьвіцьцё інфраструктуры ў рамках праграмы па засяленьні Заходняй Сахары мараканцамі. Усходняя частка краіны, дзе разьмяшчаюцца лягеры бежанцаў, вельмі залежыць ад міжнароднай дапамогі.
У апошнія гады значна павысіліся прыбыткі Заходняй Сахары ад турызму. У Ад-Дахлі лятаюць самалёты з Гішпаніі і Канарскіх выспаў.
Remove ads
Дэмаграфія
Тэрыторыя Заходняй Сахары заселеная, у асноўным, прадстаўнікамі народу сахраві, але дзеяньні мараканскіх уладаў па асыміляцыі Заходняй Сахары выклікалі значны рост колькасьці мараканцаў.
Культура
Вонкавыя спасылкі
Заходняя Сахара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads