Мэер Ланскі
гангстэр ЗША беларускага паходжаньня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэ́ер Ла́нскі (па-ангельску: Meyer Lansky; пры нараджэньні — Мэер Сухаўлянскі; 4 ліпеня 1902, Горадня — 15 студзеня 1983, Маямі-Біч, Флорыда) — амэрыканскі гангстэр габрэйскага беларускага расейскага паходжаньня, канкурэнт Аль Капонэ. Значная постаць амэрыканска-габрэйскага крымінальнага сьвету, які разам з Чарлзам «Лакі» Лючана зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё «Нацыянальнага крымінальнага сындыкату», які аб’ядноўваў усіх прадстаўнікоў этнічных бандаў у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Ланскі стварыў шырокую сетку ўстановаў азартных гульняў, якая ахоплівала тэрыторыю ЗША ад Саратогі, штат Нью-Ёрк, да Каўнсыл-Блафс, штат Аёва, і да Лас-Вэгасу. Паводле пэўных зьвестак, Ланскі таксама кантраляваў гульнявы бізнэс на Кубе. Нягледзячы на тое, што Ласкі зьяўляўся сябрам габрэйскай мафіі, ён меў моцны ўплыў на італьянскую мафію і адыгрываў значную ролю ў кансалідацыі крымінальнага сьвету (хаця часам узьнікаюць рознагалосьсі наконт паўнавартаснай значнасьці гэтай ролі).
Памёр ва ўзросьце 80 гадоў ад раку лёгкіх.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads