Рак лёгкіх
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рак лёгкіх — утварэньне ракавай пухліны на эпітэлі сьлізьніцы лёгкага.
У 2012 годзе ад хваробы памерла 1,2 млн чалавек у сьвеце[2]. Паводле Сусьветнай арганізацыі здароўя (Жэнэва, Швайцарыя), за 2012 год 223 000 сьмерцяў у выніку хваробы адбылося праз забруджваньне паветра. Зь іх звыш 50 % сьмерцяў прыпала на Кітай і краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі. У прыватнасьці ў Кітаі да сьмяротнасьці прывёў смог у сталіцы і іншых мэгаполісах у выніку імклівай індустрыялізацыі[3].
Remove ads
Чыньнікі
Хваробе спрыяе тытунепаленьне, у тым ліку пасіўнае, узьдзеяньне азбэсту, аршэньніку і радону, абпраменьваньне і сухоты.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз пастаянны кашаль, кроў у макроцьці, бранхіт, боль у грудзях і зваротную пнэўманію[4].
Беларусь
За 2011 г. на рак лёгкага захварэлі 4460 жыхароў Беларусі. Сьмяротнасьць ад хваробы склала 71% ад ліку захварэлых[5].
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads