Мэксыканская затока
затока Атлянтычнага акіяну From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэксыка́нская зато́ка (па-гішпанску: Golfo de México; Амэрыканская затока[2], па-ангельску: Gulf of America) — ускраіннае мора Атлянтычнага акіяну, абмежаванае з паўночнага захаду, поўначы і ўсходу ўзьбярэжжам ЗША (штаты Флорыда, Алабама, Місысыпі, Люізіяна і Тэхас), на поўдні і паўднёвым захадзе — узьбярэжжам Мэксыкі (штаты Тамаўпілас, Вэракруз, Табаска, Кампеча, Юкатан), на паўднёвым усходзе — Кубай.

Затока злучаецца з Атлянтычным акіянам Фларыдзкім і Юкатанскім пралівамі. Дзякуючы параўнальна невялікай шырыні гэтых праліваў прыліўныя зьявы выяўленыя слаба. У Мэксыканскую затоку ўпадае мноства рэк, уключаючы Місысыпі, Алабаму і Нуэсэс.
Найбуйнейшыя гарады на ўзьбярэжжы — Тампа, Санкт-Пецярбург, Пэнсакола, Мабіл, Новы Арлеан, Г’юстан.
На шэльфе Мэксыканскай затокі засяроджаныя значныя запасы нафты і прыроднага газу; здабыча гэтых карысных выкапняў вядзецца ў асноўным з дапамогай нафтавых плятформаў.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads