Мэльбурнскі музэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэльбурнскі музэй (па-ангельску: Melbourne Museum) — гістарычны музэй, які разьмяшчаецца ў парку Карлтан-Гардэнсе, Мэльбурн, Аўстралія. У гэтым жа парку, непасрэдна насупраць будынка музэю, разьмяшчаецца іншая славутасьць гораду — Каралеўскі выставачны цэнтар. Мэльбурнскі музэй лічыцца найбуйнейшым музэем у Паўднёвым паўшар’і.
Экспазыцыі музэю разьмешчаны ў сямі асноўных галерэях, дзіцячай галерэі, а таксама адмысловай трохузроўневай галерэі, прызначанай для часовых экспазыцыяў.
У будынку музэю, апроч асноўных выставаў, разьмяшчаюцца таксама некалькі глядзельных заляў і тэатраў. Сярод іх Амфітэатар Сыднэя Маера і тэатар Зэ Эдж. На ніжнім узроўні музэю разьмешчаны Дыскавэры-Сэнтэр, грамадзкі дасьледчы цэнтар. На гэтым жа ўзроўні разбмешчаны кінатэатар IMAX, у якім можна паглядзець аб’ёмныя і дакумэнтальныя фільмы. Акрамя таго, у музэі знаходзяцца кавярня і сувэнірная крама.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Мэльбурнскі музэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт музэю (анг.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads