Мэльбурн
горад у Аўстраліі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэльбурн (па-ангельску: Melbourne [ˈmɛlbə(r)n], мясцовае вымаўленьне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі паводле велічыні горад у Аўстраліі, цэнтар штату Вікторыя, разьмешчаны вакол заліва Порт-Філіп. Колькасьць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёну чалавек (паводле ацэнак на 2007 год)[1].
Горад лічыцца адным з асноўных камэрцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мэльбурн таксама часта завуць «спартовай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартовыя і культурныя падзеі ў жыцьці Аўстраліі[2]. Горад знакаміты сваім спалучэньнем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мэльбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасьці[2]. Тут жа ў 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Брытанскай Садружнасьці нацыяў, а ў 2006 годзе — саміт «Групы дваццаці», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш разьвітых краінаў.
Мэльбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасьля зьяўленьня першага эўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[3]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў мэтраполію і стаў да 1865 году самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[4]. Але ўжо ў пачатку XX стагодзьдзя ён саступіў пальму першынства Сыднэю[5].
У пэрыяд з 1901 году, калі была ўтворана Фэдэрацыя Аўстраліі, і да 1927 году, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбэра, у Мэльбурне разьмяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[6].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Плошча Фэдэрацыі
- Плян Годла — праект забудовы Мэльбурну
- Мэльбурнскі музэй
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads