Мэлянхолік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэлянхолік
Remove ads

Мэлянхо́лік (па-грэцку: μέλαινα χολή, mélaina chole, мелэна холе, «чорная жоўць»[1]) — адзін з чатырох тыпаў тэмпэрамэнту ў клясыфікацыі Гіпакрата[2]. Чалавека мэлянхалічнага тэмпэрамэнту можна ахарактарызаваць як лёгка ранімага, схільнага глыбока перажываць нават нязначныя няўдачы, які вонкава млява рэагуе на навакольнае[2]. Сярод меланхолікаў сустракаюцца такія асобы, як францускі філёзаф Рэнэ Дэкарт, ангелец Чарлз Дарвін, расейкі пісьменьнік Мікалай Гогаль[3], польскі кампазытар Фрыдэрык Шапэн, расейкі кампазытар Пётар Чайкоўскі[3]. Яны здолелі пераадолець недахопы дадзенага тэмпэрамэнту і творча выкарыстоўваць перавагі: высокую адчувальнасьць нэрвовай сыстэмы, тонкую рэакцыю на найменшыя адценьні пачуцьцяў, глыбокія эмацыйныя перажываньні, якія адрозьніваюцца вялікай устойлівасьцю. Арыстотэль і зусім сьцьвярджаў, што ўсе знакамітыя людзі былі мэлянхолікамі[4].

Thumb
Скульптура «Мэлянхолік» Ёгана Готфрыда Кнёфлера(de)

Пры неспрыяльных умовах у іх можа разьвіцца падвышаная эмацыйная ранімасьць, замкнёнасьць, адчужанасьць. У спакойным, звыклым для іх становішчы, мэлянхолікі могуць пасьпяхова спраўляцца з жыцьцёвымі задачамі.

Мэлянхолікі валодаюць падвышаным інтуітыўным успрыманьнем адносінаў да сябе навакольных людзей. Яны адрозьніваюцца высокай адчувальнасьцю да эмацыйнага адхіленьня з боку значных асобаў і высокай патрэбай у суперажываньні. Мэлянхолікі зьяўляюцца інтравэртамі. Мэлянхолікі пакутуюць ад афэктыўных і трывожных праблем часьцей, чым уладальнікі іншых тыпаў тэмпэрамэнту.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads