Мікалай Гогаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Васі́льевіч Го́галь (па-расейску: Никола́й Васи́льевич Го́голь, па-ўкраінску: Мико́ла Васи́льович Го́голь; 20 сакавіка (1 красавіка) 1809, Вялікія Сарочынцы, Палтаўская губэрня — 21 лютага (4 сакавіка) 1852, Масква) — расейскі пісьменьнік, драматург, паэт, крытык, публіцыст украінскага паходжаньня[6].
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 20 сакавіка (1 красавіка) 1809 году ў сяле Вялікія Сарочынцы (цяпер Міргарадзкі раён Палтаўскай вобласьці, Украіна). Дзяцінства пісьменьніка прайшло ў вёсцы Васіліўцы (зараз Гогалева) у бацькоўскім маёнтку.
З 1818 па 1819 год вучыўся ў Палтаўскай павятовай вучэльні. З 1821 да 1828 году — у Нежынскай гімназіі вышэйшых навук, дзе ўпершыню выступіў на сцэне гімназійнага тэатру як актор і рэжысэр-пастаноўшчык спэктакляў «Эдып у Афінах», «Урок дочкам», «Лукавін» ды іншых. У гімназіі М. Гогаль занурыўся ў сьвет старажытнай украінскай гісторыі, народных звычаяў і народнае творчасьці.
У 1828 годзе Гогаль пераязджае ў Пецярбург. Тут у 1829 годзе ён публікуе свой першы твор — паэму «Ганц Кюхельгартэн». Праз год у часопісе «Отечественные записки» зьяўляецца аповесьць «Басаўрук, або Вечар напярэдадні Івана Купалы», першая з цыклю «Вечары на хутары ля Дзіканькі». Рамантычная скіраванасьць надавала творам М. Гогаля адмысловы калярыт. Грунтоўныя веды вуснае народнае творчасьці дазвалялі выводзіць карціны рэчаіснасьці ў глыбокім перапляценьні з выдумкай, што канечне стварала ўражаньне на чытача, захопліваючы яго ўяву.
З другой паловы 1830-х гадоў адбываецца далейшы росквіт таленту М. Гогаля, зьвязаны зь яго драматургіяй. Этапнай у гісторыі тэатру стала яго сацыяльная камэдыя «Рэвізор» (1836 г.) Неўзабаве пасьля прэм’еры п’есы Гогаль выяжджае на даволі доўгі час за мяжу. Ён наведвае Нямеччыну, Швайцарыю, Францыю, Італію. У 1842 годзе зьяўляецца знакамітая паэма-раман «Мёртвыя душы». У 1848 годзе пісьменьнік вяртаецца на радзіму, заложна працуе над другім томам «Мёртвых душаў», але незадоўга да сьмерці спальвае рукапіс. Памёр М. Гогаль у 1852 годзе ў Маскве.
Remove ads
Творы Гогаля
- Мёртвыя душы
- Рэвізор
- Вясельле
- Вечары на хутары ля Дзіканькі
- Міргарад
- Вій
- Аповесьць пра тое, як пасварыліся Іван Іванавіч з Іванам Нікіфаравічам
- Старасвецкія памешчыкі
- Тарас Бульба
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads