Мэмарыяльная капліца (Цімкавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэмарыяльная капліца — помнік гісторыі і архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Цімкавічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, пры Мікольскай царкве (не захавалася). Твор архітэктуры нэаклясыцызму.
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Мэмарыяльная капліца | |
![]() Мэмарыяльная капліца | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Цімкавічы |
Remove ads
Гісторыя


Мураваную капліцу ў Цімкавічах збудавалі ў другой палове XIX ст. у памяць пра скасаваньне прыгоннага права (над галоўным уваходам адпаведная мэмарыяльная дошка).
Архітэктура
Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны аб’ём пад шатровым гонтавым дахам. Галоўны фасад вылучаецца ў цэнтры прастакутным уваходным праёмам, аздобленым з бакоў пілястрамі. Атынкаваныя сьцены праразаююца аркавымі аконнымі праёмамі ў шырокіх ліштвах у выглядзе перакінутай паміж 2 пілястрамі архівольты, падзяляюцца лапаткамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем, у алтарнай сьцяне ніша[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads